Чызьпік Энэрджы-арэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Chesapeake Energy Arena
Краіна ЗША
Горад Аклагома-Сіці
Год пабудовы 2002
Дата адкрыцьця 8 ліпеня 2002 (21 год таму)
Зьмяшчальнасьць Хакей 18 036
Баскетбол 18 203
Амэрыканскі футбол 17 868
Канцэрты 20 817
Хатняя каманда Аклагома-Сіці Тандэр
Каардынаты 35°27′48″ пн. ш. 97°30′54″ з. д. / 35.46333° пн. ш. 97.515° з. д. / 35.46333; -97.515Каардынаты: 35°27′48″ пн. ш. 97°30′54″ з. д. / 35.46333° пн. ш. 97.515° з. д. / 35.46333; -97.515
Chesapeake Energy Arena на мапе ЗША
Chesapeake Energy Arena
Chesapeake Energy Arena
Chesapeake Energy Arena
Афіцыйны сайт

Чызьпік Энэрджы-арэна (па-ангельску: Chesapeake Energy Arena, раней Форд-цэнтар) — спартовы комплекс у Аклагома-Сіці, ЗША. Хатняя арэна каманды «Аклагома-Сіці Тандэр». У сэзонах 2005/06 і 2006/07 была хатняй арэнаю для каманды «Нью-Арлеан/Аклагома-Сіці Горнэтс». На арэне ладзяцца канцэрты, радзінныя і грамадзкія мерапрыемствы, канвэнты, лядовые шоў і спартовыя спаборніцтва мясцовых ўнівэрсытэцкіх і школьных камандаў.

Уласьнікам арэны зьяўляецца горад Аклагома-Сіці. Адкрыцьцё арэны адбылося 8 ліпеня 2002 году, праз 3 гады ад пачатку будаўніцтва. Правы на назву арэны «Форд-цэнтар» набыла кампанія Oklahoma Ford Dealers, якая прадстаўляе дылераў кампаніі «Ford Motor Company» у штаце, але не саму фірму «Форд».

22 ліпеня 2011 году правы на назву арэны былі прададзеныя на 12 год кампаніі Chesapeake Energy і арэна зьмяніла назву «Чызпік Энэрджы-арэна»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]