Расэл Ўэстбрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Расэл Ўэстбрук (па-ангельску: Russell Westbrook; 12 лістапада 1988, Лонг-Біч, Каліфорнія) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе у НБА за «Аклагома-Сіці Тандэр» і Нацыянальную зборную ЗША.

Два гады выступаў за баскетбольную каманду Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анджэлесе. Быў абраны пад чацьвёртым нумарам на драфце 2008 году. Па выніках свайго дэбютнага сэзону ў НБА быў уключаны ў першую зборную навічкоў.

Разам з камандаю ЗША выйграў чэмпіянат сьвету ў Турцыі[1] і Лёнданскую Алімпіяду 2012 года. Удзельнік трох матчаў усіх зорак НБА.

Адгуляў пяць сэзонаў у НБА ні разу не прапусьціўшы гульню. Сэрыя гульняў склала 394 матчаў запар у рэгулярных сэзонах, ён таксама згуляў ва ўсіх 45 матчах «Акляхомы» у плэй-оф. Але 25 красавіка 2013 году падчас другой гульні з «Г’юстан Рокітс» у плэй-оф 2013 году атрымаў разрыў меніска. Пасьля апэрацыі ён выбыў на нявызначаны тэрмін[2].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]