Дэтройт Рэд Ўінгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэтройт Рэд Ўінгс
Detroit Red Wings.svg
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Дэтройт, Мічыган
Заснаваны 1926
Стадыён Джо Луіс Арэна (20 066)
Колеры чырвоны і белы
         
Гісторыя Дэтройт Кугарз
1926—1930
Дэйтройт Фолькэнз
1930—1932
Дэйтройт Рэд Ўінгс
1932 — цяпер
Галоўны трэнэр Майк Бэбкак
Капітан Гэнрык Зэтэрбэрг

Дэтройт Рэд Ўінгc (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгc» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).

У фанатаў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміногаў — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгc» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.

Сэзоны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта частковы сьпіс сэзонаў «Рэд Ўінгс». Дзеля поўнай гісторыі ўсіх сэзонаў глядзіце сэзоны Дэтройт Рэд Ўінгс

Сэзон Г В П ПОТ Пт ГЗ ГП Месца (дывізіён) Кубак Стэнлі
2008—2009 82 51 21 10 112 295 244 1-е, Цэнтральны Прайгралі ў фінале, 3:4 (Пінгвінз)
2009—2010 82 44 24 14 102 229 216 2-е, Цэнтральны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 1:4 (Шаркс)
2010—2011 82 47 25 10 104 261 241 1-е, Цэнтральны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 3:4 (Шаркс)
2011—2012 82 48 28 6 102 248 203 3-е, Цэнтральны Прайгралі ў 1/8 фіналу, 1:4 (Прэдатарз)
2012—2013 48 24 16 8 56 124 115 3-е, Цэнтральны Прайгралі ў чвэрцьфінале, 3:4 (Блэкхокс)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэтройт Рэд Ўінгссховішча мультымэдыйных матэрыялаў