Давід Пэрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Давід Пэрон
David Perron 2008.jpg
Рост 183 см
Вага 93 кг
Пазыцыя левы нападнік
Кідок правы
Дата нараджэньня 28 траўня 1988 (26 гадоў)
Месца нараджэньня Шэрбрук, Канада
Клюб Эдмантан Ойлерз
Выступаў за Сэнт-Луіс Блюз
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада
Драфт НХЛ 26, 2007
Сэнт-Луіс Блюз
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

Давід Пэрон (па-француску: David Perron, нар. 28 траўня 1988, Шэрбрук, Канада) — канадзкі хакеіст, гулец клюбу «Эдмантан Ойлерз», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Канады.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрон быў абраны ў 1-м раўндзе пад нумарам 26 клюбам «Сэнт-Луіс Блюз» у 2007 годзе. Да таго часу ён выступаў у адным з клюбам Квэбэкаўскай моладзевай лігі. 2 кастрычніка 2007 году было пацьверджана, што Пэрон пачне сэзон у складзе «блюзмэнаў» пасьля ўражлівага трэніровачнага збору. Адразу ж Давід добра засвоіўся ў камандзе. 3 лістапада 2007 году Пэрон забіў свой першы гол у НХЛ ў гульні супраць «Чыкага Блэкгокс».

Улетку 2010 году гулец падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на 2 гады на суму $ 4,3 млн. Пасьля ягонага сканчэньня падпісаў новае, на гэты раз 4-гадовае пагадненьне, на суму ў $ 15,25 млн[1]. 10 ліпеня 2013 году быў абмяняны з «Эдмантан Ойлерз» на Магнуса Пааярві і выбар у другім раўндзе драфту[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]