Кома (возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кома (па-італьянску: Como) — возера на поўначы Італіі. Разьмешчана каля падножжа Альпаў, на вышыні 198 м. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басэйны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м. Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжаньня. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера працякае Ада, прыток ракі По; на поўначы ўпадае рака Мера.
Рыбалоўства, суднаходзтва. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Бэляджа і інш.
Літаратура [рэдагаваць]
- Pensa P., Noi gente dl Lario, Cairoli editore, Como, 1982.
- Macadam, Alta (1997). Blue Guide. Northern Italy: from the Alps to Bologna. London: A & C Black. ISBN 0-7136-4294-7.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кома (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў