Божае Нараджэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Бо́жае нараджэ́ньне (Нараджэньне Хрыстовае, Раство, Каля́ды) — адно з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў, калі адзначаецца нараджэньне Ісуса Хрыста. Яно адзначаецца 25 сьнежня:

Зьмест

[рэдагаваць] Праваслаўная традыцыя

Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746.

Збавіцель сьвету, Гасподзь наш Ісус Хрыстос, нарадзіўся ад Прачыстае Дзевы Марыі падчас праўленьня рымскага імпэратара (кесара) Актавіяна Аўгуста. Паводле загаду кесара ў імпэрыі праводзіўся ўсенародны перапіс. Палестына, якая была пад уладай цара Ірада, таксама падначальвалася Рыму, таму ўсе яе жыхары, згодна звычаю, павінныя былі адправіцца ў вызначаныя кожнаму калену, племені й роду прабацькоўскія мясьціны, каб унесьці свае імёны ў сьпіс рымскіх падданых. Дзева Марыя і заручаны зь Ёю праведны Іосіф былі з роду цара Давіда і пайшлі з Назарэту ў Давідаў горад Віфлеем. Гарады гэтыя й цяпер можна знайсьці на мапе Палестыны. З прычыны сваёй беднасьці й вялікай колькасьці народу ў горадзе яны не змаглі прыпыніцца ў гасьцініцы і вымушаныя былі разьмясьціцца ў вапняковай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх абставінах, ня маючы ня толькі зямной велічы, але звычайных умоваў, апоўначы па субоце (як апавядае царкоўнае паданьне) Прасьвятая Дзева нарадзіла Богадзіця. Яна сама спавіла Яго і паклала ў ясьлі, прызначаныя для кармленьня скаціны.

Першымі дазналіся пра Нараджэньне Збавіцеля віфлеемскія пастухі. Раптам зьявіўся перад імі анёл Божы і сьвятло Гасподняе азарыла іх, яны ж разгубіліся. Анёл сказаў ім: «Ня бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям. Цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак, па якім вы пазнаеце Яго: вы знойдзеце Дзіця спавітае ў ясьлях». І толькі анёл сказаў гэта пастухам, як нечакана зьявілася зь ім мноства воінства нябеснага, пяючы: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у чалавеках благаваленьне» (у Каталіцкім Касьцёле: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі»). Калі анёлы зьніклі, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася». Яны прыйшлі ў пячору і ўбачылі Марыю, Іосіфа й Дзіця, што ляжала ў ясьлях. Пакланіўшыся Дзіцяці, пастухі расказалі, што ім было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвяла ўсе іхныя словы ў сваім сэрцы. Пасьля гэтага пастухі вярнуліся да сваіх статкаў, славячы і дзякуючы Бога за ўбачанае і пачутае.

Згодна закону, на восьмы дзень пасьля нараджэньня Дзіцяці, Маці Яго з Іосіфам далі Яму імя Ісус, як было ўказана Госпадам праз анёла. (Ісус — азначае «збавіцель»; Хрыстос: — Божы пасланец, «мэсія»). Усьлед за гэтым прыйшлі з усходу ў Ерусалім вешчуны-астролягі й пачалі пытацца: «Дзе Цар іудзейскі, які нарадзіўся? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе й прыйшлі пакланіцца Яму». Калі дазнаўся пра гэта цар Ірад, то надта ўсхваляваўся, бо думаў, што нованароджаны Цар адбярэ ў яго пасад. Ён сабраў першасьвятароў і вучоных-кніжнікаў і запытаўся: «Дзе мае нарадзіцца Хрыстос?» Тыя адказалі: «У Віфлееме, як прадказана прарокам Міхеем». Тады Ірад, сабраўшы вешчуноў, выведаў у іх час зьяўлення зоркі й сказаў ім: «Ідзіце, разьведайце пра Дзіцятка, а калі знойдзеце, то паведаміце мне, каб і я Яму пакланіўся». Сам жа надумаў загубіць Ісуса. Вешчуны падаліся ў Віфлеем сьледам за зоркаю, якая рухалася перад імі і прывяла да месца, дзе было Дзіця. Яны ўвайшлі, убачылі Дзіця з Маці Яго, пакланіліся і паднесьлі Яму сымбалічныя дары: золата як Цару,ладан як Богу і сьмірну як прысуджанаму да пакараньня сьмерцю. Атрымаўшы затым у сьне папярэджанне ад Бога не вяртацца да Ірада, вяшчуны вярнуліся ў сваю краіну кружным шляхам. I паводле паданьня, вешчуноў звалі Мельхіёр, Гаспар і Валтасар, і былі яны прадстаўнікамі трох расаў роду чалавечага (нашчадкамі Сіма, Хама і Іафета). Пасьля яны прынялі хрысьціянства і прызнаныя сьвятымі. Да ўрачыстага сьвяткавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўныя вернікі рыхтуюцца саракадзённым постам (28 лістапада6 студзеня па новым стылі), які называецца Піліпаўкай. Калядныя сьвяты («Сьвяткі») працягваюцца з 7 па 17 студзеня. У гатыя дні дазваляецца ўсё есьці, нават па серадах і пятніцах, па днях, у якія здычайна не ўжываецца скаромнае.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае камісіі БПЦ.

[рэдагаваць] Трапар сьвята Раства Хрыстовага, глас 4

Раждаство Тваё, Хрысьце Божа наш,/ азарыла сьвет сьвятлом ісьціны,/ бо празь яго служыцелі зорак/ зоркаю наву́чаны былі/ пакланяцца Табе, Сонцу праўды,/ і пазнаць у Табе Усход з вышыні.// Госпадзі, слава Табе.

[рэдагаваць] Кандак сьвята Раства Хрыстовага, глас 3

Дзева сёньня нараджае Вышэйшага за ўсялякую істоту,/ і зямля вярцеп Непрыступнаму прыносіць;/ ангелы з пастухамі славасловяць,/ а валхвы з зоркаю падарожнічаюць;// бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка Малое — Спрадвечны Бог.

[рэдагаваць] Задастойнік сьвята Раства Хрыстовага

Велічай, даша мая, Пачэсьнейшую і Слаўнейшую за нябесныя войскі Дзеву, Прачыстую Багародзіцу. Зручней нам захоўваць маўчаньне, якое не выклікае страх, бо зь любоўю да Цябе, Дзева, ствараць песьні, зладжана складзеныя, нялёгка; але, Маці, дай нам сілы, наколькі маем стараньня.

[рэдагаваць] Каталіцкая традыцыя

[рэдагаваць] Народная традыцыя

Манэта «Каляды», 20 рублёў, рэвэрс

Каля́ды (ад лац. Calendae календы — назва першага дня кожнага месяца ў рымлянаў) — народнае зімовае сьвята дахрысьціянскага паходжаньня, зьвязана зь першым павелічэньнем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і сьвяткаваньняў займала 1-е месца. З усталяваньнем хрысьціянства прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова і Вадохрышча. На Беларусі хрысьціянскі рытуал сьвяткаваньня Калядаў шчыльна пераплецены з народнай сьвяточнай традыцыяй. Каляды працягваюцца з 24 сьнежня да 6 студзеня. Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцьці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м сьвяточным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) зь мяснымі стравамі — у вечар перад Новым годам, посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаваньне, варажба, шматлікія забавы, гульні; сьпявалі калядныя песьні.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Божае Нараджэньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў