Піліпаўка
Пілі́паўка, Каля́дны пост — зімовы пост у Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Раству Хрыстову.
Піліпаўка працягваецца шэсьць тыдняў перад Раством Хрыстовым — з 28 лістапада па 6 студзеня ўключна (па новым стылі). Назва Піліпаўка зьвязаная з тым, што загавіны прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа.
Калядны пост усталяваны Праваслаўнай Царквой дзеля духоўнага прыгатаваньня веруючых да годнае сустрэчы сьвята Раства Хрыстовага.
Да 19 сьнежня (Мікола Зімовы) харчаваньне такое ж, як і ў Пятроў пост. У пэрыяд ад 20 сьнежня да 1 студзеня рыба дазваляецца толькі па суботах і нядзелях. Ад 2 студзеня да 5 студзеня — правілы харчаваньня такія ж, як ў Вялікі пост. У Навячэр’е Раства Хрыстовага (6 студзеня) дазваляецца толькі куцьця пасьля зьяўленьня першае зоркі на небе.
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |