Сьвяты Язэп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Язэп
Saint Joseph with the Infant Jesus by Guido Reni, c 1635.jpg
Сьвяты Язэп з малым Ісусам працы Гвіда Рэні, каля 1635 году
Сьвяты
Нарадзіўся каля 90 да н. э., Бэтлеем[1]
Памёр 20 ліпеня 18, Назарэт[1]
Патрон Каталіцкая царква, бацькі, эмігранты, працаўнікі

Язэп ці Ёсіф (на іўрыце: יוֹסֵף, па-грэцку: Ἰωσήφ; каля 90 да н. э., Бэтлеем20 ліпеня 18, Назарэт) — муж Марыі, якая зьяўляецца маткай Ісуса, і зямны апякун Ісуса. У рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысьціянскай традыцыі, ён лічыцца сьвятым.

Пасланьні Паўла, якія лічацца раньнімі захавалымі хрысьціянскімі тэкстамі, не згадвае аб бацьке Ісуса, таксама гэтага ня робіць Эвангельле паводле Марка, якое лічыцца першым з Эвангельляў[2]. Першае зьяўленьне Язэпа адбываецца ў Эвангельлях паводле Матфэя й Лукі. Кожны зь іх утрымлівае радавод Ісуса, які адсочвае ягоны радавод ад цара Давіда.

Эвангельлі паводле Матфэя й Лукі таксама зьяўляюцца адзінымі Эвангельлямі, якія ўключыць апавяданьні аб маленстве Хрыста, але тутака яны адрозьніваюцца. У Эвангельлі паводле Лукі, Язэп жыве ў Назарэце й зьязджае ў Бэтлеем у адпаведнасьці з патрабаваньнямі рымскага перапісу насельніцтва. Пасьля Ісус нарадзіўся там. У Эвангельлі паводле Матфэя, Язэп быў у Бэтлееме, горадзе Давіда, дзе Ісус нарадзіўся, а затым пераехаў зь сям’ёй у Назарэт пасьля сьмерці Ірада. Эвангельле паводле Матфэя таксама ўключыць аповяд пра Зьбіцьцё немаўлятаў і ўцёкі ў Эгіпет: пасьля Раства Хрыстова, Язэп застаецца ў Бэтлееме на нявызначаны тэрмін (магчыма, два гады) пакуль ягоная сям’я хаваецца ў Эгіпце, пасьля сьмерці Ірада сям’я зноўку вяртаецца ў Юдэю, і пасяляецца ў Назарэце. Пасьля гэтага моманту няма ніякіх згадак Язэпа па імені, хоць гісторыя Ісуса ў храме, у дванацаты год Ісуса, утрымліваецца спасылка на «абодвух бацькоў».

Язэп шануецца як сьвяты ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрках. У каталіцкіх і іншых традыцыях, Язэп зьяўляецца заступнікам працаўнікоў і мае некалькі сьвятаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы папам Піюсам IX у 1870 годзе, і зьяўляецца заступнікам некалькіх краінаў і рэгіёнаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Saint Joseph. Catholic encyclopedia
  2. ^ Spong, John Shelby. Jesus for the non-religious. HarperCollins. 2007. ISBN 0-06-076207-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвяты Язэпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў