Назарэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Назарэт
נָצְרַת
Назарэт
Акруга: Паўночная
Насельніцтва: 73 700 ([[2010[1]]])
Геаграфічныя каардынаты: 32°42′07″ пн. ш. 35°17′52″ у. д. / 32.70194° пн. ш. 35.29778° у. д. / 32.70194; 35.29778Каардынаты: 32°42′07″ пн. ш. 35°17′52″ у. д. / 32.70194° пн. ш. 35.29778° у. д. / 32.70194; 35.29778
Назарэт на мапе Ізраілю
Назарэт
Назарэт
Назарэт
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
nazarethinfo.org

Назарэт (на іўрыце: נָצְרַת‎) — горад у Ізраілі, які месьціцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе рос Ісус Хрыстос, у ім вельмі шмат цэркваў, у тым ліку Храм Зьвеставаньня, самы вялікі храм на Блізкім Усходзе, які ўзвышаецца ў цэнтры горада. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысьціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэньні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаска ў Эгіпет, што не магло не накласьці горкага адбітку на характар ​​ягоных жыхароў.

Зараз Назарэт, калісьці пераважна хрысьціянскі, зьяўляецца па большай частцы мусульманскім горадам. У апошнія часы на лякальных выбарах перамагаюць камуністы.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Назарэце знаходзіцца грот Зьвеставаньня, над якім пабудаваны найбуйнейшы на Блізкім Усходзе каталіцкі Храм Зьвеставання (1969), маляўнічая праваслаўная царква Арханёла Гаўрыіла й Сьвятой крыніцы над крыніцай Панны Марыі, а таксама многія іншыя хрысьціянскія цэрквы.

У навакольлях Назарэта разьмешчаны нацыянальны парк Сэпфорыс, старажытны юдэйскі горад Цыпоры, бацькоўскі дом Панны Марыі, рэшткі крэпасьці крыжакоў і іншыя археалягічныя славутасьці, на захад ад горада, гара Фавор, дзе было Праабражэньня Гасподняга. На ўсход ад Наарэту месьціцца вёска, дзе Хрыстос стварыў свой першы цуд, ператварыўшы ваду ў віно на вясельлі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны Назарэт населены ізраільскімі арабамі, прыкладна 31% зь якіх складаюць арабы-хрысьціяне розных веравызнаньняў, і каля 69% — мусульмане па стане на 2010 год[2]. Такім чынам Назарэт зьяўляецца самым хрысьціянскім горадам Ізраіля, а таксама адзіным горадам у краіне, дзе нядзеля зьяўляецца выходным днём.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Назарэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў