Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі
|
Правілы і рэкамэндацыі выражаюць стандарты, па якіх быў дасягнуты кансэнсус сярод удзельнікаў, кожны са сваёй ступеньню важнасьці: правілы — абавязковыя для выкананьня ўсімі ўдзельнікамі, рэкамэндацыі ж носяць больш характар парадаў. Відавочна, што ніводны звод правілаў ня здольны ахапіць абсалютна ўвесь спэктар пытаньняў і аспэктаў, таму імі трэба карыстацца сыходзячы з агульнага сэнсу. І, калі ўдзельнік парушае дух гэтых правілаў, няхай тэхнічна не парушыўшы ніводзін зь іх, ён заслугоўвае вымовы. Тыя ж удзельнікі, якія праяўляюць добрыя намеры, ветлівасьць і шукаюць дасягненьня кансэнсусу, заслугоўваюць гасьціннага асяродзьдзя.
Кожны ўдзельнік, у тым ліку і Вы, зьяўляецца назіральнікам і рэдактарам Вікіпэдыі. У Вікіпэдыі няма галоўнага рэдактара, ці мэханізму цэнзуры, калі артыкул праходзіць зацьверджаньне перад выданьнем. Актыўныя ўдзельнікі выпраўляюць фармат і зьмест, калі гэта патрэбна, сыходзячы з агульнага сэнсу ці з існуючых правілаў.
Некаторымі паўнамоцтвамі, такімі як выдаленьне артыкулаў ці блякаваньне артыкулаў ад рэдагаваньня, надзеленыя толькі адміністратары, якія маюць пэўны ўзровень вопытнасьці і надзейнасьці. Таксама толькі адміністратары могуць заблякаваць удзельнікаў, заўважаных за вандалізмам.