Вікіпэдыя:Частыя пытаньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Тут знаходзіцца сьпіс частых пытаньняў адносна працы ў Вікіпэдыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказу на пытаньне, якое вас турбуе, задайце яго на форуме.

1. Вы карыстаецеся няправільным правапісам беларускай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты разьдзел вікіпэдыі выкарыстоўвае клясычны правапіс беларускай мовы, распрацаваны Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе й унармаваны працоўнай групай у 2005 годзе (гл. Вікіпэдыя:Правапіс). Артыкулы афіцыйным правапісам месьцяцца па адрасе be.wikipedia.org

2. Няма артыкула пра майго любімага футбаліста (актора, пісьменьніка…)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускім разьдзеле вікіпэдыі пакуль што 54 353 артыкулаў. І працуе ня так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах Britannica ці нават Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі. Таму й не стае артыкулаў. У любым разе Вы можаце далучыцца да справы напісаньня артыкула пра вашага любімага футбаліста (актора, пісьменьніка…).