Вікіпэдыя:Ветлівасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньні:
ВП:ВЕТ
ВП:В

Прынцып ветлівасьці — адзін са слупоў Вікіпэдыі. Гэтае правіла вызначае стандарт паводзінаў паміж Вікіпэдыйцамі: яны мусяць імкнуцца адносіцца адзін да другога зь ветлівасьцю і павагай. Нават падчас гарачых дыскусій удзельнікам варта паводзіць сябе далікатна, спакойна й карэктна, каб не адцягваць увагу ад паляпшэньня энцыкляпэдыі й падтрымліваць прыемную атмасфэру ў суполцы.

Акрамя самой фармулёўкі стандарту паводзінаў, правіла вызначае шляхі разьвязваньня праблем, каторыя ўсё ж могуць узьнікаць паміж удзельнікамі. Правіла адносіцца да любых узаемадзеяньняў у межах Вікіпэдыі, у тым ліку да старонак удзельнікаў і абмеркаваньняў ці любога іншага кшталту дыскусій з удзелам Вікіпэдыйцаў.

Праявы няветлівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няветлівасьцю ёсьць асабовыя абразы, зьнявагі, непаважлівыя камэнтары і агрэсіўныя паводзіны, якія руйнуюць цэласнасьць і спрычыньваюць непрадуктыўныя дзеі і канфлікты. Усе ўдзельнікі — людзі, якім уласьціва памыляцца, таму нейкія нязначныя праявы няветлівасьці самі па сабе ня ёсьць страшныя. Прадметам дадзенага правіла ёсьць дэструктыўныя і недапушчальныя праявы няветлівасьці, якія могуць прывесьці да блякаваньня, калі пераходзяць у абразы або відавочныя асабовыя зьнявагі. Аднак і адзіная праява няветлівасьці, калі яна дастаткова грубіянская: лаянка, брыдкаслоўе або пагрозы ў бок іншага ўдзельніка, — таксама можа выклікаць неадкладныя адэкватныя дзеяньні па спыненьні абразаў.

Старайцеся паводзіцца мудра і нерэпрэсыўна, разьвязваючы праявы няветлівасьці. Стаўцеся да іншых з разуменьнем, перш чым асуджаць (гэта можа справакаваць іх на адмоўную рэакцыю), і не паддавайцеся на правакацыі. Калі неабходна, спакойна патлумачце, што камэнтар удзельніка можа быць палічаны няветлівым, і дайце зразумець, што вы гатовыя да працягу абмеркаваньня тэмы. Улічвайце, што сам аўтар можа не лічыць свой учынак зьняважлівым. Калі гэты выпадак адзінкавы, не зьвяртайце ўвагі на яго і проста працягвайце далейшае абмеркаваньне. Распачынайце вырашэньне спрэчак толькі тады, калі дасягнуць кансэнсусу іншым шляхам немагчыма.

Гэтае правіла — ня зброя супраць іншых удзельнікаў. Настойлівасьць у патрабаваньнях спагнаньня за нязначныя або адзіныя праявы няветлівасьці, а таксама трактаваньне канструктыўнае крытыкі як абразы ёсьць патэнцыйна дэструктыўным і можа стаць прычынай да вынясеньня папярэджаньня або, калі неабходна, блякаваньня.

Супрацоўніцтва і ветлівасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У праекце, над якім працуюць шматлікія людзі, немагчыма абысьціся без разыходжаньняў у поглядах. Падчас абмеркаваньня гэткіх рознагалосьсяў некаторыя ўдзельнікі, стараючыся быць просталінейнымі, могуць выглядаць залішне жорсткімі. Іншыя ўдзельнікі могуць быць звышуразьлівыя да падобнае ацэнкі іхніх поглядаў. Няветлівая заўвага можа перавесьці абмеркаваньне ў пэрсанальныя абмеркаваньні, якія маюць аддаленае дачыненьне да першапачатковай тэму размовы. Гэткія спрэчкі падрываюць прадуктыўную працу, адцягваючы рэсурсы на іншае. Разьвязвайце розьніцу ў поглядах цывілізаваным абмеркаваньнем; спрачайцеся дзеля дасягненьня кансэнсусу, а не дзеля спрэчкі. Абмеркаваньне іншых удзельнікаў абмяжуйце толькі спакойным апісаньнем іхніх дзеяньняў.

Удзельнікі мусяць быць разумна спагадныя, устрымлівацца ад асабовых абразаў, прытрымлівацца правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі, адгукацца на запыты дапамогі. Лічыце іншых удзельнікаў за ўласных калегаў, зь якімі вы працуеце талакой. Асаблівую ўвагу і цярплівасьць надавайце новым удзельнікам. Заахвочвайце іншых людзей да ўдзелу ў рэдагаваньні артыкулаў, але спыняйце неканструктыўныя дзеі.

Пазьбягайце няветлівых паводзінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазьбягайце абразаў у бок іншых удзельнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвязаньне канфліктаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]