Вікіпэдыя:Аўтарскія правы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Скарачэньне:
ВП:АП
Мэтай дзейнасьці Вікіпэдыі зьяўляецца стварэньне агульнадаступнай энцыкляпэдыі. Існуючыя законы прымушаюць нас вельмі ўважліва прытрымлівацца аўтарскіх правоў, у гэтым выпадку інфармацыя зь Вікіпэдыі будзе агульнадаступнай, а сама Вікіпэдыя пазьбегне праблемаў з вызначэньнем аўтарскіх правоў.

Кожны мае права капіяваць, распаўсюджваць ці ўносіць зьмены ў дадзены дакумэнт на ўмовах GNU Free Documentation License, вэрсіяў 1.2 ці больш позьніх якія публікуюцца Free Software Foundation; ня ўтрымлівае нязьменных частак, тытульны тэкст ці тэкст на адваротнай абкладцы. Дакладна гэта азначае, што артыкулы застануцца назаўсёды ў вольным карыстаньні і могуць быць выкарыстаны любым чалавекам з абмежаваньнямі, прыведзенымі ніжэй, але якія гарантуюць тое што артыкулы застаюцца агульнадаступнымі.

Вікіпэдыя таксама ўтрымлівае тэставыя, гукавыя, графічныя і іншыя матэрыялы, якія знаходзяцца пад аховай іншымі ліцэнзіямі, ці агульнадаступны, калі аўтарскія правы на іх скончыліся, ці зьнятыя. У такіх выпадках гэта вызначана спэцыяльнымі шаблёнамі.

Зьмест

[рэдагаваць] Правы і абавязкі вікіпэдыйцаў

Калі Вы ствараеце ці рэдагуеце артыкулы ў беларускай Вікіпэдыі, усё што вы дададзіце да артыкулаў, ахопліваецца ліцэнзіяй GNU FDL. Для таго каб мець на гэта права Вы мусіце:

  • мець аўтарскія правы да напісанага тэксту (сам/а яго стварыў/ла)
  • тэкст мусіць паходзіць з крыніцы, якая ахоўвае тэкст ліцэнзіяй GNU FDL, напрыклад, гэта тэкст у грамадзкай уласнасьці («public domain»), ці ён ужо ахоплены ліцэнзіяй GNU FDL.

У першым выпадку Вы захоўваеце права да напісанага тэксту. Потым Вы можаце апублікаваць яго дзе-небудзь яшчэ, ці пад іншай ліцэнзіяй, але ня зможаце адазваць дазволу дадзенага Вікіпэдыі — гэты тэкст назаўжды будзе ахоплены ліцэнзіяй GNU FDL. У другім выпадку Вы мусіце дзе-небудзь у Вікіпэдыі разьмясьціць інфармацыю аб аўтарскіх правах і, калі тэкст маецца ў Інтэрнэце, зьмясьціць на яго спасылку.

Аўтарскае права заўсёды павінна быць адлюстравана (з каардынатамі ўладальніка правоў і датай вызначэньня дазволу), але, з прычыны таго, што нашай мэтай зьяўляецца як мага шырокі распаўсюд Вікіпэдыі, вольныя артыкулы маюць перавагу над тэкстамі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі. Ніколі не разьмяшчайце ў Вікіпэдыі артыкулы, якія могуць парушаць аўтарскія правы іншых асобаў. Такія ўчынкі могуць значна перашкодзіць беларускай Вікіпэдыі і выклікаць у будучыні судовыя разгляды. Калі Вы маеце сумневы на конт аховы аўтарскім правам дадзенага тэксту, выявы ці гукаў — лепей дадайце падобныя створаныя Вамі самімі.

Інфармацыя не ахоўваецца аўтарскімі правамі, таму дазволена выкарыстаньне інфармацыі ўзятай зь якіх-небудзь крыніц (напрыклад іншых энцыкляпэдыяў), пераапрацаванай Вамі і разьмяшчэньне ў Вікіпэдыі.

[рэдагаваць] Правы і абавязкі карыстальнікаў беларускай Вікіпэдыі

Калі карыстальнік беларускай Вікіпэдыі жадае выкарыстаць матэрыялы ў іншым месцы, ён можа гэта зрабіць згодна зь ліцэнзіяй GNU FDL, ці:

  • месца дзе будзе выкарыстоўвацца артыкул, павінны быць самі пад аховай ліцэнзіі GNU FDL
  • трэба пазначыць паходжаньне ўзятага матэрыялу зь беларускай Вікіпэдыі
  • трэба забясьпечыць доступ да «вольнай» крыніцы ўзятага матэрыялу, ці тэксту. Звычайна дастаткова зьмясьціць спасылку да пачатковага артыкула на http://be-x-old.wikipedia.org

Калі ў выкарыстаных матэрыялах зь беларускай Вікіпэдыі ёсьць зьвесткі ахоўваемыя іншымі ліцэнзіямі акрамя GNU FDL, карыстальнік павінен выканаць патрабаваньні, якія ўтрымліваюцца ў гэтых ліцэнзіях.

[рэдагаваць] Што рабіць, калі Вы знайшлі прыклад парушэньня аўтарскіх правоў

Лепей за ўсё пазначыць гэтую старонку з дапамогай адпаведных шаблёнаў, дакладна вызначыць месцы парушэньня аўтарскіх правоў на старонцы абмеркаваньняў гэтага артыкула. Калі жадаеце, можаце таксама даслаць запыт на дазвол публікацыі да аўтара тэксту/выявы (калі Вы яго ведаеце), а потым разьмясьціць дазвол на службовай старонцы зь іншымі дазволамі.

Некаторыя выпадкі падазрэньняў парушэньня аўтарскіх правоў могуць быць непацьверджанымі. Можа быць, што артыкул ці выяву разьмяшчае сам аўтар і ў гэтым выпадку парушэньне аўтарскіх правоў не адбываецца. Але заўсёды лепей гэта адзначыць на старонцы абмеркаваньня гэтага артыкула, каб пазьбегнуць будучыя падазрэньні.

Калі сапраўды адбылося парушэньне аўтарскіх правоў, хто-небудзь з адміністратараў выдаліць гэты тэкст і разьмесьціць прычыны выдаленьня ў «гутарках». Калі дазвол ад аўтара будзе потым атрыманы, тэкст артыкула можна будзе вярнуць.

Калі карыстальнік неаднаразова парушаў аўтарскія правы, пасьля папярэджаньняў, ён можа быць пазбаўлены магчымасьці рэдагаваньня артыкулаў.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

Асабістыя прылады