Катарскі рыял

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ката́рскі рыя́л (па-арабску: ريال‎, код: QAR) — афіцыйная валюта Катару. Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэньне QR (ر.ق).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Да 1966 году, Катар ужываў у якасьці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасьля дэвальвацыі рупіі краіна, разам зь іншымі краінамі Пэрсыдзкай затокі выбрала шлях на ўвядзеньне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 году, Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасьля далучэньня Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.

[рэдагаваць] Манэты

У 1966 годзе, былі ўведзеныя манэты (з назвай Катару і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасьці, але толькі з назвай Катару.

[рэдагаваць] Банкноты

У 1966 годзе, Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыяалаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.

Адзін катарскі рыял прыкладна каштуе 7800 беларускіх рублёў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Катарскі рыялсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах