Паўднёвая Аўстралія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўднёвая Аўстралія

Паўднёвая Аўстралія (па-ангельску: South Australia) — штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штату разьмяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынэнту, а яго агульная тэрыторыя 984 377 км² робіць яго чацьвертым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы — з Паўночнай тэрыторыяй і Кўінзлэндам, на ўсходзе — з Кўінзлэндам, Новым Паўднёвым Ўэйлзам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штату складае 1,5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасьці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штату Адэлаідзе, а большасьць сельскіх жыхароў — на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа і ў басэйне ракі Мурэй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўднёвая Аўстраліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў