Басфорскі мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Басфорскі мост

Басфорскі мост (турэцк. Boğaz Köprüsü, англ. Bosphorus bridge або First Bosphorus Bridge) — першы вісячы мост праз Басфорскі праліў. Ён злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.

Мост быў спраектаваны пад кіраўніцтвам Алега Аляксандравіча Керанскага (1905—1984), сына Аляксандра Фёдаравіча Керанскага.

Даўжыня моста — 1560 мэтраў, даўжыня асноўнага пралёта 1074 метраў, шырыня моста — 33 метра, вышыня апораў — 165 мэтраў над вадой. Ад праезжай часткі да паверхні вады — 64 мэтра.

Закладка моста, запланаваная яшчэ ў 1950 г., была ажыцьцёўлена 20 лютага 1970 году. Адкрыцьцё моста адбылася 29 кастрычніка 1973 году, да 50-годзьдзя ўстанаўлення Турэцкай Рэспублікі. Мост быў збудаваны нямецкай фірмай Хохціф і ангельскай фірмай Кліўлэнд Інжынэрынг, на будаўніцтва моста сышло 200 мільёнаў даляраў ЗША.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Басфорскі мостсховішча мультымэдыйных матэрыялаў