Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году
| XXI Зімовыя Алімпійскія гульні | |
Лягатып зімовых Алімпійскіх гульняў |
|
| Дэвіз | With glowing hearts/Des plus brillants exploits[1] |
|---|---|
| Горад-арганізатар | Ванкувэр, Канада |
| Краіны-ўдзельніцы | 82 |
| Колькасьць атлетаў | 2629 |
| Узнагароды | 86 |
| Цырымонія адкрыцьця | 12 лютага |
| Цырымонія закрыцьця | 28 лютага |
| Стадыён | BC Place |
| Афіцыйны сайт | www.vancouver2010.com |
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (па-ангельску: 2010 Winter Olympics), адбудуцца ў Ванкувэры з 12 да 28 лютага 2010 году. Трэці раз Алімпійскія гульні пройдуць у Канадзе, у 1976 годзе летнія гульні прайшлі ў Манрэалі, а ў 1988 годзе зімовыя — у Калгары.
Плянуецца, што ў гульнях прыме удзел каля 3 тысяч спартсмэнаў з 82 краінаў.
Ванкувэр павінен стаць найбольшым горадам са сталіц зімовых гульняў і найцяплейшым месцам ў якіх адбываліся зімовыя Алімпіяды, сярэднемесячная тэмпэратура ў лютым тут складае 4,8 °C.
Зьмест |
Расклад [рэдагаваць]
| Люты 2010 | 12 Пт |
13 Сб |
14 Ндз |
15 Пн |
16 Аўт |
17 Ср |
18 Чц |
19 Пт |
20 Сб |
21 Нд |
22 Пн |
23 Аўт |
24 Ср |
25 Чц |
26 Пт |
27 Сб |
28 Ндз |
Камплектаў узнагарод |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Горныя лыжы | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 10 | |||||||
| Біятлён | ● | ● | ●● | ●● | ●● | ● | ● | 10 | ||||||||||
| Бабсьлей | ● | ● | ● | 3 | ||||||||||||||
| Лыжныя гонкі | ●● | ●● | ● | ● | ●● | ● | ● | ● | ● | 12 | ||||||||
| Кёрлінг | ● | ● | 2 | |||||||||||||||
| Фігурнае катаньне | ● | ● | ● | ● | 4 | |||||||||||||
| Фрыстайл | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 6 | |||||||||||
| Хакей з шайбай | ● | ● | 2 | |||||||||||||||
| Санны спорт | ● | ● | ● | 3 | ||||||||||||||
| Лыжнае дваяборства | ● | ● | ● | 3 | ||||||||||||||
| Шорт-трэк | ● | ● | ●● | ● | ●●● | 8 | ||||||||||||
| Скэлетон | ●● | 2 | ||||||||||||||||
| Скачкі з трампліна | ● | ● | ● | 3 | ||||||||||||||
| Снаўбордзінг | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 6 | |||||||||||
| Канькабежны спорт | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ●● | 12 | ||||||
| Залатыя мэдалі | 6 | 6 | 5 | 6 | 7 | 5 | 4 | 6 | 6 | 4 | 4 | 6 | 5 | 7 | 7 | 2 | 86 | |
| Цырымоніі | ● | ● | ||||||||||||||||
| Дні Алімпіяды | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| ● | Цырымонія адкрыцьця | Кваліфікацыя | ● | Фіналы | Паказальныя выступленьні | ● | Цырымонія закрыцьця |
Спаборніцтвы [рэдагаваць]
У межах XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў адбудуцца спаборніцтвы ў 15 зімовых відах спорту.
Беларускае прадстаўніцтва [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
У склад беларускай дэлегацыі уваходзіць 101 чалавек, у тым ліку 50 спартоўцаў, якія прымуць удзел у 6 відах спорту. Кіраўнік дэлегацыі — намесьнік міністра спорту Дзьмітры Шычко.
Найбольшае прадстаўніцтва 23 чалавекі ў зборнай Беларусі па хакеі з шайбай. У біятлёне прымуць удзел 12 беларускіх спартоўцаў (6 мужчын і 6 жанчын). У фрыстайле выступяць 6 спартоўцаў (4 мужчыны і 2 жанчыны). У лыжных гонках прымуць удзел таксама 6 лыжнікаў (2 мужчыны і 4 жанчыны). У спаборніцтвах па горных лыжах возьмуць удзел 2 спартсмэнкі. Адна спартсменка выступіць у спаборніцтвах канькабежцаў.
Капітанам беларускай зборнай абраны фрыстайліст Дзьмітры Дашчынскі. Дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця будзе несьці хакеіст Алег Антоненка.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Olympic mottoes borrow lines from O Canada(анг.) CBC News
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||