Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фундамэнта́льная фізы́чная канста́нта (пастая́нная) — фізычная велічыня, якая характарызуе не асобныя целы, а фізычныя ўласьцівасьці нашага сьвету ў цэлым. Фундамэнтальныя фізычныя канстанты ўзьнікаюць пры матэматычным апісаньні навакольнага сьвету з дапамогай тэарэтычнай фізыкі. Часта сюды жа адносяць і некаторыя іншыя фізычныя канстанты, так або інакш зьвязаныя з пэўнымі целамі.
Слова «канстанта» разумее, што лікавае значэньне гэтай велічыні не зьмяняецца з часам. У рэальнасьці гэта можа быць і не так (напрыклад, у апошнія гады зьявіліся сьведчаньні ў карысьць таго, што канстанта тонкай структуры зьмяняецца падчас эвалюцый Сусьвету). Аднак нават калі гэтыя велічыні і зьмяняюцца з часам, то вельмі павольна, і колькі-небудзь прыкметныя зьмены варта чакаць толькі на маштабах парадку веку Сусьвету.
Варта адрозьніваць памерныя і беспамерныя фізычныя канстанты. Лікавае значэньне памернай велічыні залежыць ад выбару адзінак вымярэньня. Лікавае жа значэньне беспамерных канстантаў больш фундамэнтальна, бо яно не залежыць ад сыстэмы адзінак.
Фундамэнтальныя фізычныя кастанты [рэдагаваць]
Памерныя камбінацыі фундамэнтальных канстант [рэдагаваць]
Канстанты, якія злучаюць розныя сыстэмы адзінак [рэдагаваць]
| Назва |
Знак |
Значэньне |
Зац. |
| канстанта тонкай структуры |
 |
7,297 352 5376(50)×10−3 |
a |
 |
137,035 999 679(94) |
a |
| электрычная канстанта (паводле старой тэрміналёгіі, дыэлектрычная пранікальнасьць вакуўму) |
 |
8,854 187 817 620… ×10−12 Ф•м−1 |
роўна |
| атамная адзінка масы |
= 1 а. а. м. |
1,660 538 782(83)×10−27 кг |
a |
| канстанта Больцмана |
k |
1,380 6504(24)×10−23 Дж•К−1 |
a |
Некаторыя іншыя фізычныя канстанты [рэдагаваць]
| Назва |
Знак |
Значэньне |
Зац. |
| маса электрона |
me |
9,109 382 15(45)×10−31 кг |
a |
| маса пратона |
mp |
1,672 621 637(83)×10−27 кг |
a |
| маса нэўтрона |
mn |
1,674 927 211(84)×10−27 кг |
a |
| лік Авагадра |
,  |
6,022 141 79(30)×1023 моль−1 |
a |
| канстанта Фарадэя |
 |
96 485,3399(24) Кл•моль−1 |
a |
| газавая канстанта |
 |
8,314 472(15) Дж•К−1•моль−1 |
a |
| удзельны малярны аб’ём ідэальнага газу (пры 273,15 Да, 101,325 кПа) |
|
22,413 996(39)×10−3 м³•моль−1 |
a |
| стандартны атмасфэрны ціск |
atm |
101 325 Па (роўна) |
a |
| бароўскі радыюс |
 |
0,529 177 208 59(36)×10−10 м |
a |
| энэргія Хартры |
 |
4,359 743 94(22)×10−18 Дж |
a |
| канстанта Рыдбэрга |
 |
10 973 731,568 527(73) м−1 |
a |
| магнэтон Бора |
 |
927,400 915(23)×10−26 Дж•Тл−1 |
a |
| магнітны момант электрона |
 |
−928,476 377(23)×10-26 Дж•Тл−1 |
a |
| g-фактар вольнага электрона |
 |
2,002 319 304 3622(15) |
a |
| ядзерны магнэтон |
 |
5,050 783 24(13)×10-27 Дж•Тл−1 |
a |
| магнітны момант пратона |
 |
1,410 606 662(37)×10-26 Дж•Тл−1 |
a |
| гірамагнытнае дачыненьне пратона |
 |
2,675 222 099(70)×108 с−1•Tл−1 |
a |
| канстанта Стэфана-Больцмана |
 |
5,670 400(40)×10−8 Вт•м−2•К−4 |
a |
| першая радыяцыйная канстанта |
 |
3,741 771 18(19)×10−16 Вт•м² |
a |
| другая радыяцыйная канстанта |
 |
1,438 7752(25)×10−2 м•К |
a |
| стандартнае паскарэньне вольнага падзеньня на паверхні Зямлі |
 |
9,806 65 м•с−2 (роўна) |
a |
a 2006 CODATA Internationally recommended values of the Fundamental Physical Constants