Мэтрапалітэн Мэхіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа мэтрапалітэну Мэхіка

Мэтрапалітэн Мэхіка (па-гішпанску: Sistema de Transporte Colectivo Metro / STC Metro) — сетка мэтрапалітэну ў Мэхіка, другі мэтрапалітэн Паўночнай Амэрыкі па перавозе пасажыраў штогод (каля 1,4 мільярду пасажыраў). Адкрыты 4 верасьня 1969 году.

Сёньня складаецца з 11 лініяў агульнай даўжынёй у 202 кілямэтры і 175 станцыяў, зь якіх 106 знаходзяцца ўласна пад зямлёй. У Мэхіка выкарыстоўваюцца цягнікі з гумавымі шынамі, якія дапамагаюць значна паменшыць гучнасьць цягнікоў і вібрацыю ад іх, што ва ўмовах тэктанічнай актыўнасьці каля Мэхіка вельмі мэтазгодна. З-за апошняга ў мэтро Мэхіка выкарыстоўваюцца асаблівыя будаўнічыя прыёмы, якія дапамагаюць добра супрацьстаяць землятрусам. Напрыклад, падчас землятрусу ў 1985, калі некалькі будынкаў былі зруйнаваны, сетка мэтро амаль не была пашкоджана.

Кошт праезду ў мэтро — 2 мэксыканскія даляры (15 амэрыканскіх цэнтаў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэтрапалітэн Мэхікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў