Эрнан Картэс
Фэрна́нда Картэ́с Манро́й Піса́ра Альтаміра́на (па-гішпанску: Fernando Cortés Monroy Pizarro Altamirano; 1485, Медэльлін, Бадахос — 2 сьнежня 1547, Кастыльлеха дэ ля Куэста, Сэвільля), больш вядомы як Фэрнанда, Эрнанда, Фэрнан або Эрнан Картэс (па-гішпанску: Hernan Cortes) — гішпанскі канкістадор, які заваяваў Мэксыку і зьнішчыў цывілізацыю ацтэкаў.
Гішпанскі канкістадор, які распачаў заваёву ацтэкскай імпэрыі ад імя імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі Карла V, у пачатку XVI ст. Картэс быў часткай пакаленьня гішпанскіх канкістадораў, якія распачалі калянізацыю Лацінскай Амэрыкі.
Біяграфія[рэдагаваць]
Народжаны ў сям’і беднага двараніна, Картэс адправіўся шукаць шчасьця ў Новы сьвет. Там ён адправіўся на выспу Іспаньёлу (па-гішпанску: Hispaniola), а пазьней на Кубу, дзе і атрымаў энкамьенду, на кіраваньне маленькім мястэчкам. Але доўга Картэс мэрам ня быў і ў 1519 годзе, ён стаў капітанам трэцяй экспэдыцыі на мацярык. У гэтую экспэдыцыю Картэс уклаў амаль усё, што ў яго было. З-за варожасьці з губэрнатарам Кубы, апошні забараніў Картэсу адпраўляцца ў экспэдыцыю. Аднак, Картэс праігнараваў загад, бо ўсё было гатова, і ён адплыў на мацярык.
Прыбыўшы на мацярык, Картэс скарыстаўся тым, што шматлікія плямёны варагавалі паміж сабой. Таму ён складаў зьвязы з плямёнамі, якія ваявалі зь яго галоўным ворагам, ацтэкамі. Картэс да экспэдыцыі ажаніўся на індыянцы Доне Марыі (па-гішпанску: Dona Marina), якая стала адначасова яго перакладнікам. Пазьней Дона Марыя нарадзіла ад Картэса сына.
Губэрнатар Кубы паслаў атрад эмісараў з загадам арыштаваць Картэса за парушэньне забароны. Аднак, Картэс аказаў супраціў і атрымаў перамогу, пасьля чаго напісаў ліст асабіста Карлу V, у якім прасіў узнагароды, а не пакараньня за мяцеж. Пасьля зьнішчэньня ацтэцкай імпэрыі, Картэс зьмяніў імя на па-гішпанску: Marques del Valle de Oaxaca і зьмяніў званьне на па-гішпанску: Viceroy «Намесьнік караля».
Картэс вярнуўся на радзіму ў Гішпанію ў 1541 годзе, дзе і памёр звычайнай сьмерцю, але ў самоце.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эрнан Картэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў