Марыго
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Марыго | |
| Насельніцтва: | 5 700 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-4 UTC-4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 18°04′ пн. ш. 63°04′ з. д. / 18.067° пн. ш. 63.067° з. д.Каардынаты: 18°04′ пн. ш. 63°04′ з. д. / 18.067° пн. ш. 63.067° з. д. |
|
Марыго на мапе Сэн-Мартэну
Марыго
|
|
Марыго́ — самы вялікі горад і сталіца францускага заморскага дэпартамэнта Сэн-Мартэн, які знаходзіцца ў Карыбскім моры. Насельніцтва горада складаецца з 5,7 тыс. чалавек.
Невялікая рыбалавецкая вёска, якую потым назвалі Марыго, атрымала статус сталіцы пад час кіраваньня караля Луі XVI, які пабудаваў форт Сэн Луі, у затоцы Марыго. Сёньня гэта самы значны будынак горада.
Марыго тыповы карыбскі горад, з лёгкімі драўлянымі дамамі. Кірмашы праходзяць кожную сераду і суботу, на якіх можна знайсьці какосы, авакада, розныя гатункі рыбы, і іншыя разнастайныя тавары.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марыго — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў