Сэнт Джорджэс (Грэнада)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Сэнт Джорджэс | |||
|
|
|||
| Раён | Сэнт Джордж раён | ||
| Першыя згадкі | 1650 | ||
| Насельніцтва - з прыгарадамі |
7500 33 000 |
||
Сэнт Джорджэс (па-ангельску: St. George's) — сталіца і самы вялікі горад Грэнады, разьмешчаны на высьпе Грэнада. Адначасова горад зьяўляецца сталіцай раёна Грэнады Сэнт Джордж. Колькасьць жыхароў налічвае каля 8 тысячаў чалавек. Горад разьмешчаны на схіле вулькана на узьбярэжжы ўтульнай затокі. Эканоміка гораду заснаваная на экспарце какавы, мускатнага арэха і маіса.
Горад быў заснаваны францускімі каляністамі ў 1650 годзе, потым зьяўляўся сталіцай брытанскай калёніі, якая ахоплівала прылягаючыя выспы. З 1974 году Сэнт Джорджэс стаў сталіцай незалежнай Грэнады.
У 2004 годзе Сэнт Джорджэс і ўся выспа Грэнада значна пацярпелі ад урагану Іван. Ураган зьнішчыў шмат пабудоваў гораду і прынёс значныя страты інфраструктуры ўсёй выспы. Па некаторых падліках ад урагану пацярпелі 90% збудаваньняў выспы, наступствы для грэнадзкай эканомікі былі жахлівымі. Праз год з дапамогай Канады, ЗША і Эўрапейскага Зьвязу большасьць наступстваў урагану было пераадолена.
