Біятэхналёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крышталі інсуліну.

Біятэхналёгія — навука, якая вывучае магчымасьці выкарыстаньня жывых арганізмаў, іхных сыстэмаў ці прадукты іхнае жыцьцядзейнасьці дзеля вырашэньня тэхналягічных задачаў, а таксама магчымасьці стварэньня жывых арганізмаў зь неабходнымі ўласьцівасьцямі з дапамогай геннай інжынэрыі. На працягу тысячагодзьдзяў чалавецтва выкарыстоўвала біятэхналёгіі ў сельскай гаспадарцы, вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, працэсах зьмяненьня навакольнага асяродзьдзя й мэдыцыне[1].

Біятэхналёгіей часьцяком называюць выкарыстаньне геннай інжынэрыі ў XX—XXI стагодзьдзях, але тэрмін адносіцца й да больш шырокага комплексу працэсаў мадыфікацыі біялягічных арганізмаў дзеля забясьпячэньня патрэбаў чалавека, пачынаючы з мадыфікацыі расьлінаў і свойскіх жывёлаў шляхам штучнага адбору й гібрыдызацыі. З дапамогай сучасных мэтадаў традыцыйныя біятэхналягічныя вытворчыя комплексы атрымалі магчымасьць палепшыць якасьць харчовых прадуктаў і павялічыць прадуктыўнасьць жывых мікраарганізмаў.

Панятак, як мяркуецца, было ўведзены ва ўжытак у 1919 годзе вугорскім інжынэрам Караем Эрэкі. Да 1971 году тэрмін выкарыстоўваўся да харчовай прамысловасьці й сельскай гаспадаркі. З 1970 году навукоўцы выкарыстоўваюць слова ў дачыненьні да лябараторных мэтадаў.

Біятэхналёгія заснавана на генэтыцы, малекулярнай біялёгіі, біяхіміі, эмбрыялёгіі й вузнай біялёгіі, а таксама на хімічнай і інфармацыйнай тэхналёгіях і робатэхніцы.

У Беларусі біятэхналёгіі распрацоўваюцца ў шэрагу наступных ўстановаў:

Раней вытворчыя прадпрыемствы былі аб’яднаныя ў беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прадукцыі (канцэрн «Белбіяфарм»), які ў 2011 годзе быў ліквідаваны[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Incorporating Biotechnology into the Classroom What is Biotechnology?» Incorporating Biotechnology into the High School Classroom through Arizona State University's BioREACH program.
  2. ^ «Канцэрн „Белбіяфарм“ спыніць сваё існаванне 1 лістапада». Наша Ніва.
  3. ^ «Канцэрн Белбіяфарм ліквідаваны». Беларускі партызан.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біятэхналёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў