Аднаўляльная энэргія
Аднаўляльная энэргія – крыніцы энэргіі, выкарыстаньне якіх не прывядзе ў доўгатэрміновай пэрспэктыве да іх нястачы. Звычайна да аднаўляльнай энэргіі адносяць энэргію ветру, сонечную энэргію, геатэрмальную энэргію, энэргію хваляў і марскіх цячэньняў, рачную гідраэнэргію, а так сама энэргію атрымліваемую з біямасы (біягаз, які атрымліваецца на сьметніках, так сама які атрымліваецца ў выніку ачысткі сточных водаў і гніеньня астаткаў расьлінаў і жывёл).
Акрамя гэтага існуе неаднаўляльная энэргія, ці крыніцы энэргіі, выкарыстаньне якіх вядзецца значна хутчэй за іх аднаўленьне.
Самай папулярнай крыніцай аднаўляльнай энэргіі зьяўляецца энэргія падаючай вады. Астатнія крыніцы выкарыстоўваюцца, пакуль, недастаткова. У апошнія гады, высокія кошты на сыравіну прывялі да актывізацыі вывучэньня выкарыстаньня аднаўляльнай энэргіі ва ўсім сьвеце.
Аднаўляльная энэргія можа быць шкоднай да навакольнага асяродзьдзя, хоць і значна меней чым неаднаўляльная.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аднаўляльная энэргія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў