Нямецкі сабор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Нямецкі сабор (ням. Deutscher Dom) — сабор на бэрлінскай плошчы Жандармэнмаркт, адна са славутасьцяў горада. «Нямецкі сабор» у вузкім сэнсе — назва пабудаванай у 1780—1785 гг. купальнай вежы над Нямецкай царквой, якая, зрэшты, ніколі не выконвала сакральных функцый, а ў шырокім сэнсе — назва ўсяго архітэктурнага комплексу Нямецкай царквы і купальнай вежы.
Нямецкая царква ў стылі барока была пабудавана ў 1701—1708 гг. па праекце Марціна Грунберга на швайцарскіх могілках лютэранскай абшчыны бэрлінскага Фрыдрыхштадта.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нямецкі сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў