Бэрлінскі кінафэстываль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бэрлінскі кінафэстываль у Палацы Бэрлінале

Бэрлінскі міжнародны кінафэстываль (па-нямецку: Internationale Filmfestspiele Berlin) — штогадовы міжнародны кінафэстываль, які праводзіцца з 1951 году ў Нямеччыне. Асноўным прызам зьяўляецца «Залаты мядзьведзь», то бок мядзьведзь ёсьць геральдычным сымбалем Бэрліна. Праводзіцца штогод у лютым, але да 1978 году праводзіўся ўлетку.

У адрозьненьне ад Канскага кінафэстывалю, Бэрлінале арыентаваны на прагрэсіўны геапалітычны кінэматограф. Журы надае адмысловую ўвагу таму, каб у фэстывальнай праграме былі прадстаўленыя фільмы са ўсяго сьвету, у тым ліку фільмы краін былога «Усходняга Блёку». Прэм’еры праходзяць у палацы Бэрлінале.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэрлінскі кінафэстывальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў