Войска Рымскай імпэрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рымскія жаўнеры, выяўленыя на калёне Траяна.

Во́йска Ры́мскай імпэ́рыі — зборны тэрмін, які абагульняе ўсе віды войскаў, якія існавалі ў Старажытным Рыме ад заснаваньня Рыму у VIII ст. да н. э да падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі. Першапачаткова войска Рымскай імпэрыі ўключала ў сябе толькі Рымскую армію (сухапутныя войскі), але пазьней, ад часоў Самніцкіх войнаў, сюды ўключаюцца таксама і флёт, а потым значна пашыранае стварэньнем спэцыялізаванай марской і сухапутнай артылерыі.

Рымскае войска было інтэграванае ў Рымскую дзяржаву нашмат мацней, чым цяпер у Эўропе. Ёсіф Флявіюс казаў пра рымлянаў, быццам яны «нарадзіліся ўжо ўзброеныя»[1] і былі гатовыя да ўдзелу ў амаль бесьперапынных войнах, незважаючы на вялікія страты. На працягу ўсёй сваёй гісторыі, Рымская дзяржава існавала амаль што толькі для падтрымі і фінансаваньня рымскага войска.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Williamson, G. (tr.), Josephus, The Jewish War, 1959, p. 378