Канвэртаваная марка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Канвэртаваная марка | |
| Краіна | Босьнія і Герцагавіна |
|---|---|
| Падзел | канвэртаваны пфэнінг |
| Код ISO-4217 | ВАМ |
| Скарачэньне | КМ |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (29.10.2008)) |
1,53831 |
Канвэртава́ная ма́рка (па-басьнійску: Konvertibilna marka) — афіцыйная валюта Босьніі і Герцагавіны. Код ISO 4217: BAM. Летам 1998 году марка замяніла дынары і куны, згодна з Дэйтанскімі пагадненьнямі. Марка дзеліцца на 100 канвэртаваных пфэнінгаў. У Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і ў Рэспубліцы Сэрбскай ужываюцца розныя банкноты (за выключэньнем банкноты ў 200 марак), якія друкуюцца ў падобным стылі, але з розным дызайнам.
Першапачаткова марка была зьвязаная зь нямецкай маркай па курсе 1:1. Пасьля ўвядзеньня эўра курс канвэртаванай маркі склаў 1 EUR = 1,95583 BAM, але ў цяпершані час курс маркі да эўра складае прыкладна 1 EUR = 2,20000 BAM.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Канвэртаваная марка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||