Дацкая крона
| Дацкая крона | |
| Краіна | Данія, Грэнляндыя |
|---|---|
| Падзел | эрэ |
| Код ISO-4217 | DKK |
| Абменны курс: (22 красавіка 2009) |
5,757 за 1 USD |
Дацкая крона (па-дацку: Danske krone, код валюты ISO 4217 - DKK) – афіцыйная валюта Даніі, так сама ўжываецца ў Грэнляндыі і на Фарэрскіх выспах. Крона дзеліцца на 100 эрэ.
Існуюць манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 крон і 50 эрэ. 1 кастрычніка 2008 года манэты вартасьцю 25 эрэ была выведзена з абарачэньня (але яе можна разьмяняць у банках да 1 кастрычніка 2011 года). Банкноты вартасьцю 50, 100, 200, 500 і 1000 крон.
Крона была ўведзена ў абарачэньне ў 1873 годзе, у выніку стварэньня Скандынаўскага Манэтарнага Зьвязу. Да зьвязу, акрамя Даніі, далучыліся Швэцыя і Нарвэгія. І хоць зьвяз распаўся адразу пасьля Першай Сусьветнай вайны, скандынаўскія краіны захавалі назвы сваіх валютаў, і валюты ў Швэцыі і Нарвэгіі так сама называюцца кронамі.
Ня гледзячы на тое, што Данія ўваходзіць у склад Эўрапейскага Зьвязу, пакуль пераход краіны на эўра не плянуецца, у выніку таго, што ў 2000 годзе быў праведзены рэфэрэндум на якім 53,2% насельніцтва Даніі выказаліся супраць гэтага.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дацкая крона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||