Грыўна
| Грыўна | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Падзел | капейка |
| Код ISO-4217 | UAH |
| Абменны курс: (9 сьнежня 2011) |
1 USD за 8 грывень |
Грыўна або грыўня (па-ўкраінску: гривня, IPA: [ˈɦrɪu̯nʲɑ]) — валюта Ўкраіны.
Грыўна на Ўкраіне была ўведзена ў грашовы абарот у 1918 годзе, затым 2 верасьня 1996 г. Да гэтага зь лістапада 1990 году на Ўкраіне ў даданьне савецкім рублям выкарыстоўваліся, так званыя, аднаразовыя купоны, без якіх была немагчыма купля большасьці тавараў. З 10 студзеня 1992 былі ўведзеныя ў зварот часовыя ўкраінскія банкноты, таксама названыя купонамі і намінаваныя ва ўкраінскіх рублях (па-ўкраінску: карбованець). Афіцыйна яны зваліся карбаванцы, сустракалася назва купона-карбаванцы. У побыце — купоны, фанцікі, таксама рублі.
Грыўна дзеліцца на 100 капеек. Афіцыйнае скарачэньне — грн., як для беларускай, так і для ўкраінскай моваў. Скарачэньні гр., грвн. і грв. лічацца памылкай.
Гістарычныя дзеячы, намаляваныя на цяперашніх украінскіх банкнотах:
- 1 грыўна — Уладзімер Вялікі
- 2 грыўні — Яраслаў Мудры
- 5 грыўнаў — Багдан Хмяльніцкі
- 10 грыўнаў — Іван Мазэпа
- 20 грыўнаў — Іван Франко
- 50 грыўнаў — Міхась Грушэўскі
- 100 грыўнаў — Тарас Шаўчэнка
- 200 грыўнаў — Леся Ўкраінка
- 500 грыўнаў — Рыгор Скварада
Код валюты па стандарце ISO 4217 UAH. Знак грыўні '₴ (U+20B4, адлюстроўваецца не ва ўсіх браўзэрах) быў прыняты ў кадоўцы Unicode у 2004.
Зьмест |
Галерэя купюр [рэдагаваць]
Узору 2003—2004 гадоў [рэдагаваць]
-
1 грыўна. Авэрс. Уладзімер Вялікі
-
2 грыўні. Авэрс. Яраслаў Мудры
-
5 грыўнаў. Авэрс. Багдан Хмяльніцкі
-
10 грыўнаў. Авэрс. Іван Мазэпа
-
10 грыўнаў. Рэвэрс. Успенскі сабор
-
20 грыўнаў. Авэрс. Іван Франко
-
100 грыўнаў. Авэрс. Тарас Шаўчэнка
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Банкноти і монети України (укр.)
- Гісторыя ўкраінскіх банкнот: ад грашовай рэформы 1996 г да нашых дзён (укр.)
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||
Грыўна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў