Эстонская крона
Эстонская крона (па эстонску: kroon) — валюта Эстоніі з 1928 па 1941 і 1992 па 2010 год. Адна крона раўнялася 100 сэнтам (sent).
Код валюты паводле ISO 4217 — EEK.
У абароце былі банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 25, 50, 100 і 500 кронаў, манэты наміналам у 5, 10, 20 і 50 сэнтаў, а таксама 1 і 5 кронаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першая эстонская крона (1928—1941) [рэдагаваць]
Першая эстонская крона была ўвезденая ў абарот у 1928 годзе. Яна замяніла сабою эстонскую марку па курсе 1 крона = 100 марак. Валюта дзейнічала да далучэньня Эстоніі да СССР. Пасьля далучэньня крона абменьвалася на савецкія рублі па курсе 1 рубель = 0,8 крон.
Другая эстонская крона (1992—2010) [рэдагаваць]
Эстонская крона была ўведзеная 20 чэрвеня 1992, пасьля распаду савецкае грашовае сыстэмы. Курс эстонскай кроны быў прывязаны да нямецкай маркі па курсе 1 DEM = 8 EEK. Пасьля пераходу Нямеччыны на эўра афіцыйны курс кроны быў прывязаны да эўра (1 эўра = 15,6466 крон).
Пераход да эўра [рэдагаваць]
Пасьля ўступленьня ў ЭЗ, 27 чэрвеня 2004 Эстонія разам зь Летувай і Славеніяй пачалі падрыхтоўку да ўведзеньня пасьля 2006 г. эўра. Пераход Эстоніі на эўра паводле абноўленага ў 2009 годзе пляну ўраду Эстоніі адбыўся 1 студзеня 2011 году.
1 сьнежня 2010 году быў пачаты афіцыйны абмен эстонскіх крон на эўра. Ад 1 да 14 студзеня 2011 году законнымі сродкамі плацяжу зьяўляліся і эўра, і кроны, пасьля чаго Эстонія цалкам перайшла на эўра.[1]
Абменны курс [рэдагаваць]
Да ўвядзеньня эўра курс эстонскае кроны быў прывязаны да нямецкае маркі (8 эстонскіх кронаў = 1 нямецкая марка). Сёньня эстонская крона прывязаная да эўра. Курс крона-эўра стабільны з 1993 г.: 15,64664 EEK = 1 EUR
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эстонская крона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Eesti Pank — нацыянальны банк Эстоніі
- Эўрапейскі цэнтральны банк
|
|||||||||||||||||