Банк Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Банк Эстоніі
Eesti Pank
Дата ўтварэньня 24 лютага 1919
Штабкватэра Талін
Каардынаты Каардынаты: 59°25′58″ пн. ш. 24°44′57″ у. д. / 59.43278° пн. ш. 24.74917° у. д. / 59.43278; 24.74917
старшыня Арда Хансан
Сайт www.eestipank.ee

Банк Эсто́ніі (па-эстонску: Eesti Pank) — цэнтральны банк у Эстоніі, які да 2010 року біў уласную валюту. З 2011, па далучэньні Эстоніі да Эўразьвязу, Банк Эстоніі зьяўляецца чальцом Эўрасыстэмы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк быў заснаваны 24 лютага 1919 року Часовым урадам Эстоніі. Праз два гады ён пачаў выпускаць першую нацыянальную валюту — маркі.

У 1927 року быў зацьверджаны новы статут банку, паводле якога ён станавіўся незалежным эмісійным цэнтральным банкам з абмежаванымі функцыямі. Неўзабаве ён быў пераўтвораны ў акцыянэрнае таварыства.

Пасьля савецкага ўварваньня 1940 року Банк Эстоніі быў нацыяналізаваны і стаў Эстонскай рэспубліканскай управай Дзяржаўнага банку СССР, страціўшы свае асноўныя функцыі асабліва пасьля ўвядзеньня савецкага рубля. Дэпазыты ў кронах былі абмененыя на рублі па курсе 1:1,25 пры рэальнай пакупніцкай здольнасьці 1 крона = 8,10 рублёў.

Музэй Банка Эстоніі ў Таліне

1 студзеня 1990 банк аднавіў самастойную дзейнасьць, хоць на той час Эстонія яшчэ не займела незалежнасьці. У сакавіку новым статутам банку быў зацьверджаны ягоны статутны фонд у памеры 400 мільёнаў рублёў.

Першымі крокамі Банку Эстоніі стаў кантроль над талінскай філіяй Замежнага гандлёвага банку Савецкага Саюзу, а таксама іншыя крокі, скіраваныя на лібэралізацыю эканомікі дзеля пераходу да рынкавых адносін.

У красавіку 1992 року выйшлі ў абарачэньне новыя грошы («другія кроны»). Дзеля забесьпячэньня яе стабільнасьці крона была прывязаная да дойчмаркі. Абмен савецкіх рублёў на кроны адбываўся ў адносінах 10:1 з абмежаваньнем максымальнай сумы 1500 рублёў на чалавека.

25 траўня 1992 Эстонія стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду. У 1993 Банк Эстоніі і яшчэ пяць камэрцыйных банкаў далучыліся да міжнароднай сыстэмы SWIFT.

У 2004 року Банк Эстоніі стаў чальцом Эўрапейскае сыстэмы цэнтральных банкаў і адным з акцыянэраў Эўрапейскага цэнтральнага банку.

Пасьля ўвядзеньня эўра 1 студзеня 2011 року Банк Эстоніі стаў чальцом Эўрасыстэмы, у той самы час застаючыся таксама ўдзельнікам і Эўрапейскае сыстэмы цэнтральных банкаў; некаторыя ягоныя функцыі перайшлі да Эўрапейскага цэнтральнага банку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Банк Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў