Швэдзкая крона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Швэдзкая крона
Краіна Швэцыя
Падзел эрэ
Код ISO-4217 SEK
Абменны курс:
(23 красавіка 2009)
8,35 за 1 USD

Швэдзкая крона (па-швэдзку: krona, код ISO 4217: SEK) – афіцыйная валюта Швэцыі. Крона дзеліцца на 100 эрэ (öre). З 1875 да 1978 года ў абарачэньні існавалі манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эрэ і 1, 2 і 5 крон (якія ўтрымлівалі 40% срэбра), і банкноты вартасьцю 5, 10, 50, 100 і 1000 крон. Дробныя манэты былі выведзены з абарачэньня ў 1978 годзе, але астатнія ўжываюцца і ў нашы дні, хоць і усё радзей сустракаюцца манэты з ўтрыманьнем срэбра.

У якасьці валюты, швэдзкая крона была ўведзена ў абрачэньне ў Швэцыі ў 1873 годзе, пасьля ўзьнікненьня Скандынаўскага Манэтарнага Зьвязу, замест ужыванага да гэтага рыгсталера. У зьвяз, акрамя Швэцыі, уваходзілі Нарвэгія, Данія і Ісьляндыя. Пасьля Першай Сусьветнай вайны Манэтарны Зьвяз распаўся, але ўсе гэтыя краіны, з гэтага часу, называлі свае валюты кронамі.

Традыцыйна на адным баку манэтаў вартасьцю ў адну крону адлюстроўваецца выява швэдзкага караля, а на адваротнай адзін з гербаў Швэцыі ці карона.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Швэдзкая кронасховішча мультымэдыйных матэрыялаў