Латвійскі лат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латвійскі лат
1 латвійскі лат
1 латвійскі лат
Краіна Латвія
Падзел сантым
Код ISO-4217 LVL
Скарачэньне Ls
Сымбаль Ls
Цэнтральны банк Банк Латвіі
Увядзеньне ва ўжытак 1922 і 1993
Вывядзеньне з ужытку 1 студзеня 2014
Папярэдняя валюта савецкі рубель і Latvian rublis[d]
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
(2 траўня 2009)
1,42 €
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Латвійскі лат (па-латыску: Lats, мн. Lati, код LVL) — былая афіцыйная валюта Латвійскай Рэспублікі ў пэрыяды 19221941 і 19932013 гадох. Скарачаецца як Ls. 1 латвійскі лат дзеліцца на 100 сантымаў (па-латыску: santīms, мн. santīmi). Манэты былі эмітаваны ў наміналах 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сантымаў, таксама як 1, 2 і 100 латаў. Выдаваліся банкноты наміналам у 5, 10, 20, 50, 100 і 500 латаў. Таксама існавалі залатыя і срэбныя памятныя манэты наміналамі ў 2, 10, 20 і 100 латаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лат як грашовая адзінка Латвійскай Рэспублікі ўпершыню зьявіўся ў 1922 годзе, замяніўшы латвійскія рублі (Latvijas rubļi), і праіснаваў да 1940 году, калі Латвія была далучаная да СССР, і на яе тэрыторыі быў уведзены савецкі рубель. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі ў 1991 годзе, у абарот увайшлі часовыя грошы, якія таксама называліся латвійскімі рублямі. 5 сакавіка 1993 году была ўпершыню прадстаўленая банкнота ў 5 латаў. Грашовая рэформа была скончаная 20 чэрвеня 1998 году, з увядзеньнем асыґнацыі ў 500 латаў. 1 студзеня 2014 году Латвія перайшла да выкарыстаньня эўра.

Абменны курс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 30 сьнежня 2004 году абменны курс лату быў прывязаны да эўра, і роўны 1,42287 эўра за 1 лат. Паводле II Эўрапейскага мэханізму абмену валюты, да якога лат быў далучаны 2 траўня 2005 году, кошт лату мусіў знаходзіцца ў дыяпазоне 7,5% ад гэтага курсу. На 27 лютага 2009 году 1 эўра быў роўны 0,702804 латыскага лату.

Наяўныя абменныя курсы для LVL

Зьвесткі з Yahoo! Finance: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK
Зьвесткі з Investing.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK
Зьвесткі з XE.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK
Зьвесткі з OANDA.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Латвійскі латсховішча мультымэдыйных матэрыялаў