Лужыцкія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лужыцкія
Serbska
Ужываецца ў Нямеччына
Рэгіён Лужыца
Колькасьць карыстальнікаў 60 000
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянскія

   Лужыцкія мовы
Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-1 -
ISO 639-2(B) hsb, dsb
ISO 639-2(T) hsb, dsb

Лужыцкія мовы (па-верхнелужыцку: serbska rěč, па-дольнасорбску: serbska rěc) — мовы сорбаў, аднае з нацыянальных меншасьцяў у Нямеччыне.

Адносяцца да славянскай групы моваў. Агульны лік носьбітаў — каля 60 000 чалавек, зь іх каля 40 000 жыве ў Саксоніі і каля 20 000 у Брандэнбургу. У рэгіёне распаўсюджаньня лужыцкіх моваў табліцы з назовамі гарадоў і вуліц часта двухмоўныя.

Адрозьніваюць дзьве пісьмовыя мовы, якія ў сваю чаргу складаюцца зь некалькіх дыялектаў:

Лік ужывальнікаў лужыцкіх моваў у штодзённым жыцьці значна ніжэйшы за вышэйпрыведзеныя лічбы. У адрозьненьні ад досыць стабільнае верхнелужыцкае мовы ніжнелужыцкая мова знаходзіцца на мяжы выміраньня.

На лужыцкай мове таксама размаўляюць у штаце Сэрбін у штаце Тэксас (ЗША). Мясцовы варыянт мовы знаходзіцца пад значным уплывам нямецкае й ангельскае моваў. Да нядаўняга часу на ім выдаваліся газэты. Старанямецкі назоў «вэнды» тут лічыцца зьняважлівым.

Распаўсюд лужыцкіх моваў

Commons-logo.svg  Лужыцкія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў