Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер
| Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер | |
| Carl Friedrich von Weizsäcker | |
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (1993 год) |
|
| Нарадзіўся | 28 чэрвеня 1912 Кіль, Нямеччына |
|---|---|
| Памёр | 28 красавіка 2007 (94 гады) Штарнбэрг, Нямеччына |
| Грамадзянства | Нямеччына |
| Навуковая сфэра | фізыка, філязофія |
| Месца працы | Інстытут Макса Планка |
| Альма-матэр | Бэрлін, Гётынгенскі ўнівэрсытэт ды Ляйпцыскі ўнівэрсытэт |
| Навуковы кіраўнік | Фрыдрых Хунд |
| Вядомы як | стваральнік тэорыі выдзяленьня энергіі ў зорках у выніку ядзернага сынтэзу |
| Узнагароды і прэміі | Прэмія Гётэ (1958), Тэмплтанаўская прэмія (1989) |
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker) 28 чэрвеня 1912 — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізык і філёзаф. Быў у камандзе фізыкаў, якія спрабавалі, але ня здолелі стварыць ядзерную зброю ў Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць]
Вайцзэкер нарадзіўся ў горадзе Кіль, Нямеччына, у сям’і нямецкага дыплямата Эрнста фон Вайцзэкера. Старэйшы брат былога прэзыдэнта Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера, бацька фізыка і дасьледчыка навакольнага асяродзьдзя Ульрыха фон Вайцзэкера і цесьць былога генэральнага сакратара Сусьветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзэра.
З 1929 па 1933 Вайцзэкер вывучаў фізыку, матэматыку і астраномію ў Бэрліне, Гётынгене і Ляйпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вернэрам Гайзэнбэргам і Нільсам Борам. Кансультантам ягонай доктарскай дысэртацыі быў Фрыдрых Хунд.
Тытуляваны барон (Freiherr).
Дзейнасьць[рэдагаваць]
Сярод навуковых інтарэсаў гэтага навукоўцы былі дасьледваньне энэргіі сувязі атамнага ядра і ядравыя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бэтэ вывеў формулу, якая апісвала ядравыя працэсы ў зорках і атрымала назву формулы Бэтэ-Вайцзэкера, а таксама апісаў цыклічныя працэсы сынтэзу ў зорках (працэс Бэтэ-Вайцзэкера, 1937).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў