15 жніўня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – жнівень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| каляндар на 2008 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 778: на ар'егард франкскай арміі Карла Вялікага нечакана напалі баскскія сяляне ў даліне Рансваль (Арэага) і зьнішчылі частку арміі. Сярод тых, хто загінуў у бітве быў таксама брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазьней была прысьвечана песьня пра Роланда.
- 927: армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата канчаткова зьнішчыла грэка-рымскі горад Таранта
- 1057: кароль Шатляндыі Макбэт пацярпеў паразу ў Бітве пры Люфанане супраць сына Дункана Малькольма III, якога падтрымаў сваёй арміяй англа-саксонскі кароль Эдвард Спавядальнік
- 1235: на паседжаньні скліканага імпэратарам Фрыдрыхам II Рэйхстага вырашана ўтварыць Майнскі зямельны мір
- 1248: пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору
- 1373: па Фюрстэнвальдскім пагадненьні імпэратар Карл IV атрымаў ад маркграфа Ота V маркграфства Брандэнбург. Вітэльсбахі ў сваю чаргу атрымалі ўзамен 500 000 гульдэнаў і некаторыя гарады і замкі з каралеўскай уласнасьці ў Пфальцы
- 1537: Хуан дэ Салазар і Гансала дэ Мэндоса заснавалі ў месцы зьліцьця рэчак Пількамая і Парагвай горад Асунсьён, які потым стаў сталіцай Парагвая
- 1599: у бітве на Курлевым перавале Дзевяцігадовай вайны ірляндзкія паўстанцы атрымалі перамогу над англійскім войскам
- 1483: адбылося сьвяточнае адкрыцьцё Сікстынскай капэлы
- 1620: паруснікі «Mayflower» і «Speedwell» пакідаюць порт Саутгэмптан, узяўшы курс на Амэрыку, але пасьля некалькіх дзён заходзяць у Дартмаус, бо «Speedwell» даў цеч
- 1649: Олівэр Кромвэл высадзіўся з арміяй у Ірляндыі для падаўленьня паўстаньня каталіцкіх раялістаў
- 1785: ва Францыі ліўр быў фармальна заменены на франк
- 1836: балівійская армія на чале з генэралам Андрэсам дэ Санта Крусам увайшла ў пэруанскую сталіцу Ліма. Наступнае ўтварэньне канфэдэрацыі стала падставай для пачатку Пэруана-Балівійскай канфэдэрацыйнай вайны.
- 1843: адбылося адкрыцьцё парка Ціволі ў Капэнгагене
- 1945: пасьля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб'яўленьня Савецкім саюзам вайны Японіі, імпэратар Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл
- 1945: Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі
- 1947: Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1948: у паўночнай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя
- 1960: Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасьць ад Францыі
- 1968: землятрус на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек
- 1969: пачаўся Фэстываль музыкі і мастацтва Вудсток у месцы Бэтэль (штат Нью-Ёрк)
- 1971: Бахрэйн атрымаў незалежнасьць
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 774: Хэйдзэй, 51-ы імпэратар Японіі
- 1171: Альфонс IX, кароль Леона
- 1195: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканэр, тэолаг, сьвяты Рымска-каталіцкай царквы
- 1255: Матэа I Вісконці, палітычны правадыр Мілана
- 1455: Георг фон Вітэльсбах, герцаг Баварыі-Ландсхут
- 1568: Здэнэх Войтэш фон Лабковіч, багемскі дваранін
- 1679: Адам Фрыдрых Цюрнэр, нямецкі картограф
- 1728: Георг Даніэль Аўбэрлен, нямецкі настаўнік, музыкант і кампазытар
- 1740: Матыяс Кляўдыюс, нямецкі пісьменьнік і журналіст
- 1768: Крыстоф фон Шмід, нямецкі паэт і аўтар кніг для дзяцей
- 1769: Напалеон Банапарт, францускі імпэратар
- 1771: Вальтэр Скот, шатляндзкі пісьменьнік
- 1776: Готліб Шык, нямецкі мастак
- 1776: Ігнац Ксавер фон Сэйфрыд, аўстрыйскі кампазытар
- 1780: Еўдакія Галіцына, княгіня
- 1785: Томас дэ Квінсі, ангельскі пісьменьнік
- 1787: Аляксандар Аляб'еў, расейскі кампазытар
- 1794: Эліас Магнус Фрыз, швэдзкі батанік
- 1799: Вільгельм Ахтэрман, нямецкі скульптар
- 1808: Альфрэд фон Раймонт, нямецкі дзяржаўны дзеяч і гісторык
- 1810: Лаўрынас Івінскіс, літоўскі пісьменьнік, паэт, публіцыст, перакладчык
- 1813: Жуль Грэві, францускі дзяржаўны дзеяч і палітык
- 1822: Вільгельм Руст, нямецкі кампазытар і музыказнаўца
- 1831: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст
- 1845: Вальтэр Крэйн, ангельскі мастак і ілюстратар
- 1858: Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар
- 1923: Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра
- 1925: Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст
- 1927: Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтар «Дыялекталягічнага атласа беларускай мовы»
- 1942: Валерыя Заклунная, украінская актрыса
- 1960: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурта Крама
- 1972: Бэн Афлек, амэрыканскі актор
- 1978: Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 году ў Атланце
[рэдагаваць] Сьмерці
- 388: Шапур III, пэрсыдзкі кароль
- 423: Ганорый, першы заходнерымскі імпэратар
- 778: Хруодланд, брэтонскі маркграф і герой песьні пра Роланда
- 874: Альтфрыд, біскуп Хільдэсхайма
- 952: Суцакі, 61 імпэратар Японіі
- 1038: Іштван I, першы кароль Вугоршчыны
- 1057: Макбет, кароль Шатляндыі
- 1118: Аляксей I Комнін, бізантыйскі імпэратар з 1081 па 1118 год
- 1196: Конрад II, швабскі герцаг
- 1274: Робэрт дэ Сарбон, францускі тэоляг
- 1315: Маргарыта Бургундзкая, каралева Францыі
- 1382: Кейстут, вялікі князь літоўскі
- 1388: Войтэш Ранькув зь Езова, чэскі тэоляг і філёзаф
- 1506: Аляксандар Агрыкала, кампазытар, сьпявак, інструмэнталіст
- 1528: Адэт дэ Фуа, францускі ваеначальнік, маршал Францыі
- 1528: Герман V фон Від, кёльнскі архіепіскап
- 1568: Станіслаў Костка, польскі езуіт
- 1576: Валянцін Бакфарк, вугорскі кампазытар
- 1666: Адам Шаль фон Бел, нямецкі навуковец і місіянэр
- 1728: Марэн Марэ, францускі гамбіст і кампазытар
- 1799: Бартэлемі Жубер, францускі генэрал
- 1819: Карнэліюс Герман фон Айрэнхоф, аўстрыйскі афіцэр і аўтар
- 1824: Карл Арнольд Кортум, нямецкі ўрач і пісьменьнік
- 1990: Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
- 1996: Макс Турыян, швайцарскі тэоляг
- 2003: Герхард Маўц, нямецкі журналіст
- 2004: Сунэ Бергстром, швэдзкі біяхімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 2005: Джэймс Доэрці, першы муж Мэрлін Манро
- 2005: Херта Уэр, амэрыканская актрыса
- 2006: Це Арыкінуі Даме Це Атаірангікааху, каралева, шосты манарх маоры
- 2006: Кляўс Конрад, нямецкі палітык
[рэдагаваць] Сьвяты
- Міжнародны Дзень Археоляга
- Нацыянальнае сьвята Польшчы: Дзень Войска Польскага
- Нацыянальнае сьвята Індыі: Дзень незалежнасьці
- Нацыянальнае сьвята Ліхтэнштайна
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |

