Гісторыя Таранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Руіны дарыйскага храма ў Вялікай Грэцыі ў Таранта

Гісторыя Таранта (італьянская мова: Taranto, лацінская мова: Tarentum) пачынаецца ў 8 стагодзьдзі да н.э., нягледзячы на сведкі, якія сцвярджаюць існаванне паселішча ў дагістарычныя часы.

Калі вас нехта запытае, як Таранта набыў сваю вяліч і такім застаецца,
альбо як павялічыць яго багацце,
адкажыце са спакойнай душой і радасцю ў сэрцы:
дзякуючы добрай сельскай гаспадарцы, дзякуючы лепшай сельскай гаспадарцы,
дзякуючы найлепшай сельскай гаспадарцы. Архіт Тарэнцкі, Прысвячэнне тарэнцам

Таранта быў заснаваны ў другой палове 8 стагодзьдзя да н.э. (паводле Яўсевія Памфіла ў 706 годзе да н.э.) як адзіная існуючая грэка-спартанская калонія. Выбару месца пад паселішча паспрыяла выдатнае стратэгічнае месцазнаходжанне, якое давала грэкам магчымасць замацаваць свае прэтэнзіі ў рэгіёне. Спартанцы знішчылі існаваўшае меснае паселішча, але адначасава прынеслі з сабой новую культуру і новыя традыцыі. Грамадская структура калоніі ператварылася ў выніку свайго развіцця ў арыстакратычную культуру, багацце якой узнікла верагодней усяго дзякуючы эфектыўнаму выкарыстанню рэсурсаў пладародных зямель навакольных тэрыторый. Адбылося дастаткова хуткае засяленне рэгіёну, а для абароны стратэгічных пазіцый быў узведзены шэраг невялікіх узмацненняў.

Паводле легенды, горад быў заснаваны парфенійцамі (сынаўя незамужніх жанчын Спарты) і перыокіямі (свабодныя мужчыны, але не спартанцы) з Лаконіі. Фалантус — правадыр парфенійцаў — звярнуўся перад ад'ездам да Дэльфійскага аракула, які прадрок, што Фалантусам будзе заснаваны горад на мысе Сатырыён (сёння Сатура) і ў горадзе гэтым будзе ісці дождж сярод яснага неба (па-грэцку: ethra), „Засяляйце багатую краіну Япігаў і вы будзеце іх заняпадам“, — мовіў Дэльфійскі аракул. Фалантус вырушыў у спадарожжа і неўзабаве дасягнуў утокі ракі Тара. Аднойчы вечарам ён засынаў са сваёй жонкай у замку. Жанчына ўспамінала аб таямнічым прадраканні аракула і, не ведаючы як яго растлумачыць, пачала ўсліпваць, а потым залілася горкімі слязьмі. Яе слёзы капалі і ліліся на твар мужа Фалантуса. Так нечакана знайшлося раптоўнае тлумачэнне таямнічага прадракання аракула: ішоў дождж сярод яснага неба, — слёзы яго жонкі Ethra. Загадка была вырашана і Фалантус пачаў рыхтавацца да заснавання горада, які ён назваў Сатура.

Грэцкі гісторык і географ Страбон сцвярджае ў Геаграфіцы (4-ы том), што да заснавання горада Фалантус змагаўся з меснымі варварамі і крытцамі, а пасля перамогі заснаваў горад Таранта. Прыблізна такія ж звесткі аб заснаванні горада, хоць і ў некаторых выпадках і з некалькі іншай афарбоўкай сустракаюцца ў творах Арыстоцеля (Палітыка, Том V,6), Тэапомп, Дыядор, Дыянісій Халікарнаскі, Палібій. Пералічаныя аўтары ў сваю чаргу прытрымліваюцца звестак з крыніц рукі Антыохаса I — заснавальніка калоній, і Эфоруса, грэцкага гісторыка. Усе антычныя аўтары пагаджаюцца з тым, што да заснавання горада мелі дачыненне лаканійцы, а дакладней кажучы спартанцы, а таксама і з тым, што прычынай вялікага наплыву бегляроў у рэгіён было іх паходжанне — яны былі ўняшлюбнымі дзяцьмі. Другой прычынай моцнага прытоку бегляроў было непагаджэнне з палітыкай дваранскай знаці, якая трымала ўладу і кантроль над горадам.

Бегляры шукалі ў далёкіх рэгіёнах свабоду і зямлю, прыгодную пад земляробства і сельскай гаспадаркі. Калі лаканійцы дасягнулі новай зямлі, гэтыя тэрыторыі ўжо былі заселены іншымі народамі грэцкага, а па меншай меры ўсходняга паходжання, — пасалгамі. У сваіх творах Дыянісій Халікарнаскі паведамляе аб тым, што першымі грэкамі, якія перасяклі Іанічнае мора, былі аркадзіі; пасля іх былі месаперы і япігі. Паводле Дыянісія Халікарнаскага, яны засялілі паўднёвую Італію і Сіцылію і ў 1141 годзе прыйшлі ў Апулію.[1]

Срэбная манета з выявай выратаванага дэльфінам Тараса

Другая тэорыя заснавання Таранта датуецца 2019 годам да н.э. (1266 гадоў да заснавання Рыма), паводле якой заснавальнікам горада быў Тарас, сын марскога бога Пасейдона. У час марской буры Тарас цудам пазбег сваёй смерці, яго выратаваў дэльфін і прынёс яго да вытокі ракі Тара. Па гэтай легендзе Тарас заснаваў два горада:

  • Тарас (пазней Таранта) і
  • Сатура (назва паходзіць ад імя яго жонкі Сатырыён)

Аднойчы Тарас згінуў у рацэ, а яго бацька абвясціў яго героям. Сваю павагу і пакланенне перад богам Пасейдонам жыхары антычнага горада ўшанавалі пабудовай храма.

Паводле некоторых іншых крыніц, горад быў заснаваны Гераклам.

Моц Таранта паступова расла, горад з цягам часу ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр і незалежны квітнеючы горад Вялікай Грэцыі, які ўжо мог ажыццяўляць кантроль над грэцкімі калоніямі ў Паўднёвай Італіі.

Пасля смерці Піфагора Самоскага ў Метапонце (прыблізна ў 510 годзе) каля 35 прыхільнікаў яго школы перасялілі ў Таранта, а потым спалілі з-за нязгоды з пазіцыямі кіруючага класа. Але і пасля гэтага выпадка ў Таранта працягвае сваё далейшае рацвіццё філасофская школа Піфагора.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ La Magna Grecia, 1990, S. 12