Матыяс Кляўдыюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Матыяс Кляўдыюс
Matthias Claudius
Portrait claudius.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1740
Q539463
Памёр 21 студзеня 1815
Гамбург
Грамадзянства Нямеччына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і журналіст

Матыяс Кляўдыюс (па-нямецку: Matthias Claudius) (15 жніўня 174021 студзеня 1815) – нямецкі пісьменьнік і журналіст.

Вывучаў тэалёгію ў Іене, але навучаньня ня скончыў. Выпусьціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Напрыканцы 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газэце, сустракаўся зь Ёганам Гердэрам, Г.Э. Лесінгам і асабліва на яго паўплываўшым Ф.Г. Клопштакам. У 17701775 гадах сам выдаваў газэту «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданьняў, вершаў, баек, а пад канец жыцьця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (17901812). Кляўдыюс быў адным зь першых нямецкіх пісьменьнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народу. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасьць з дасьціпнасьцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменьнікам як простага народу, так і культурных клясаў Нямеччыны. Рэзкі і пякучы сатырык, Кляўдыюс разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцьця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі ягоныя застольныя песьні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Матыяс Кляўдыюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў