Пфальц
Пфальц - абаронча-рэпрэзэнтатыўнае збудаваньне, або комплекс збудаваньняў нямекціх імпэратараў. Пазьней эвалюцыянавала ў замак.
Паходжаньне слова [рэдагаваць]
Нямецкае слова Pfalz мае лацінскае паходжаньне, у якім, дарэчы, і адлюстраваны ягоны сэнс. Адзін з найвышэйшых з сямі рымскіх ўзгоркаў меў назву palatin. На ім рымскія імпэратары збудавалі вялікі комплекс шыкоўных палацаў. Гэты ўзгорак стаў сымбалем імпэратарскай улады, а разам з тым і сымбалем ўсёй Рымскай імпэрыі.Слова рalatinum у хуткім часе набыло значэньне шыкоўнай рэзыдэнцыі. Адсюль паходзіць нямецкае слова Pfalz, таксама як і беларускае палац.
Гісторыя [рэдагаваць]
У першых пфальцах рэпрэзэнтатыўнасьць брала верх над патрэбамі абароны. Карл Вялікі ўсталяваў моцную імпэратарскую ўладу ўнутры краіны і яму не было патрэбы ўмацоўваць свой шыкоўны пфальц у Аахэне. Але з развіццём фэадалізму, дэцэнтралізацыяй і ўзмацненьнем міжусобнай барацьбы ў франкскай імпэрыі, а затым і ў новым дзяржаўным утварэньні Святарнай Рымскай Імперыі пфальцы пачалі будаваць ўсё больш абароназдольнымі, эвалюцыянуючы да абарончых замкаў.
Пфальц і замак у навуцы доўгі час разумеліся як тоесныя зьявы – умацаванае жытло ці сядзіба фэадала, ці пфальцам лічылі наўпрост замак вялікага памеру, з шматлікімі жылымі і гаспадарчымі памяшканьнямі, прызначанымі для каралеўскага цэрыманіялу і жыцьця двара. У першай палове і сярэдзіне ХХ-ага стагодзьдзя ў нямецкамоўнай літаратуры класічныя нямецкія фэадальныя замкі ХІІ-ХІІІ стст. разумеліся як паменшаныя копіі замкаў часоў Штаўфенаў (1138-1250), якія абаранялі пэўнае месца, сядзібу-жытло ад наваколле. Яны і насамрэч былі падобныя, аднак не былі ўлічаны розныя карані паходжаньня пфальцаў, што ідуць з антычнасці, і феадальных замкаў, развіцьцё якіх у нямецкамоўным рэгіёне распачалося ў Х-ХІ стст[1]. Вядомы даследчык гісторыі нямецкага сярэднявечнага дойлідства Гюнтэр Біндынг аднак мяркуе, што “пфальцы ніколі ня мелі адрозненьняў па сваёй будаўнічай праграме ад замкаў”[2].