Ганна Валентыновіч
| Ганна Валентыновіч | |
| Anna Walentynowicz | |
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ўзнагароджвае Ганну Валентыновіч ордэнам Белага Арла (3 траўня 2006 г.) |
|
| Род дзейнасьці | Прафсаюзная дзяячка |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 15 жніўня 1929 |
| Месца нараджэньня | Роўна |
| Дата сьмерці | 10 красавіка 2010 |
| Месца сьмерці | Смаленская вобласьць |
| Узнагароды | |
Га́нна Валентыно́віч (па-польску: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Роўна — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюзу «Салідарнасьць».
Біяграфія [рэдагаваць]
З 1950 году працавала на Гданьскай суднавэрфі як зварніца і кранаўніца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 году (за пяць месяцаў да выйсьця на пэнсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 году. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасьля яе Лэха Валенсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасьці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадох, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюзу вакол Леха Валэнсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў.[1]
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ганна Валентыновіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў