Казімер Пацэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Казі́мер Пацэ́віч (па-польску: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружана Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.

Зьмест

[рэдагаваць] Жыцьцяпіс

Сын Аўгустына Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[1].

Капітан кавалерыі палку ўланаў Войска Польскага[2]. 29 чэрвеня 1922 року[1] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў. Малюнку вучыўся ў знанага кракаўскага мастака Юзэфа Панкевіча[3].

Другая сусьветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 року яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Казімер памёр 15 жніўня 1974 у польскім шпіталі(pl) ў Пэнлі (Уэльс). Пахаваны на могілках у лёнданскім прадмесьці Ганэрзбэры[1].

Па ягонай сьмерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музэям[4]. Некаторыя ягоныя карціны захоўваюцца ў зборах Рэгіянальнага музэю(pl) ў Седльцах[5][6].

[рэдагаваць] Сям’я

  • Бацькі — Аўгустын і Сафія Пацэвічы.
  • Сястра — Гелена Пацэвіч (19011984).
  • Жонка Сафія (у дзявоцтве Голуб; 1895 — 20 сакавіка 1979) — географ, лыжніца, чэмпіёнка Польшчы сярод жанчын (1920)[4].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ a b c Kazimierz Pacewicz (ID: psb.21422.1)(пол.) Wielka Genealogia Minakowskiego. M.J. Minakowski. Праверана 14 лютага 2012 г.
  2. ^ Zwiad. Sygnatura Kazimierz Pacewicz(пол.). Sprzedajemy.pl Sp. z o.o.. Праверана 14 лютага 2012 г.
  3. ^ Kazimierz Pacewicz, Józef Pankiewicz!!! Rarytas (numer 723296935)(пол.) Publiczne Archiwum Allegro Праверана 14 лютага 2012 г.
  4. ^ a b Hołub-Pacewiczowa Zofia(пол.) Zakopiański Portal Internetowy. MATinternet s.c. — Zakopane. Праверана 14 лютага 2012 г.
  5. ^ Muzeum Regionalne w Siedlcach(пол.) Oficjalny portal turystyczny m.st. Warszawy. Stołeczne Biuro Turystyki. Праверана 14 лютага 2012 г.
  6. ^ Zbiory(пол.). Muzeum Regionalne w Siedlcach. Праверана 14 лютага 2012 г.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты