Фінскі заліў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фі́нскі залі́ў (па-фінску: Suomenlahti, па-эстонску: Soome laht, па-швэдзку: Finska viken) — заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расеі і Эстоніі.

Даўжыня 390 км, шырыня ля ўвахода 70 км. Глыбіня ад 100 м ля ўвахода ў заліў да 5 м і меней ва ўсходняй частцы (г. зв. Неўская губа). Плошча Фінскага заліва — 29,5 тысячы квадратных кілямэтраў. Фінскі заліў дробнаводны. Сярэдняя глыбіня яго — 38 мэтраў, максымальная глыбіня 115 м, глыбіня Неўскай губы — 2,5 — 6 мэтраў. Па дне Неўскай губы для праходу судоў прарыты фарватэр. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Прадглінтавой раўніны, тэрасіраванай у выніку Літарынавага мора. Мора пачало адступаць прыкладна 3800 год таму, пакідаючы на месцы свайго былога дна прыбярэжныя тэрасы.