Марэна (геалёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ледавіковыя марэны над возерам у штаце Альбэрта ў Канадзе

Марэна — адклады, назапашаныя непасрэдна ледавікамі пры іх руху і ўтварэньні ложы. Паводле свайго складу марэны вельмі разнастайныя (ад суглінкаў да валуноў), несартаваныя, утрымоўваюць аточак і валуны зь ледавіковымі шнарамі і паліроўкай. У залежнасьці ад умоваў утварэньня бываюць канцавыя, паверхневыя, асноўныя, дновыя, бакавыя і іншыя тыпы марэнаў.

Усяго на тэрыторыі Беларусі вылучаюць наступныя палосы краявых марэнавых утварэньняў:

Аршанская і слаўгарадзкая палосы краявых утварэньняў пазначаюць межы паазерскага і сожаўскага ледавікоў (адпаведна). Астатнія жа палосы краявых утварэньняў пазначаюць толькі асобныя стадыі і фазы ў разьвіцьці ледавіковага полага чвэртычнага пэрыяду.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.