Озы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Озы (па-швэдзку: ås — «хрыбет, града») ці э́скеры (па-ірляндзку: eiscir — «града ці ўзвышша») — формы рэльефу, якія ўяўляюць сабой доўгія, вузкія, вышынёй да некалькіх дзясяткаў мэтраў грады водна-ледавіковага паходжаньня. Складзены гравійна-галечным і пяшчаным матэрыялам. Могуць зьмяшчаць валуны. Стромкасьць схілаў 30—45°, даўжыня - ад некалькіх дзясяткаў мэтраў да дзесяці кілямэтраў, шырыня падэшвы - ад 20-30 м да 150-200 м. Фармуючым чыньнікам озаў зьяўляюцца адлажэньні патокаў талых водаў, якія працякалі па ўтвораных у масе ледавіка танэлях. Нярэдка озы перасякаюць возеры, ўтвараючы на іх выцягнутыя ланцужкі выспаў і пярэсмыкаў (возеры Мядзел, Лісна, Плаў, Сіньша). Часам озы пераходзяць у камовыя масівы.

У Беларусі сустракаюцца ў межах Беларускага Паазер'я, радзей - Беларускай грады.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
  • Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Озысховішча мультымэдыйных матэрыялаў