Кляштар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кляштар францішканаў у Пінску

Кля́штар (ад лац. claustrum — замак, закрытае месца) — каталіцкі манастыр.

Кляштары належалі да пэўных манаскіх ордэнаў. Каталіцкія манахі-місіянэры і першыя адзінкавыя кляштары вядомыя на тэрыторыі сучаснае Беларусі зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя. Многія ўзьніклі неўзабаве пасьля хрышчэньня Літвы ў 1387 годзе.

Найбольш старажытныя кляштары:

Большасьць кляштараў заснаваная ў пэрыяд Контрарэфармацыі, іх фундатарамі былі каралі Рэчы Паспалітай і вялікія князі літоўскія, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і інш.), шляхта. Напрыканцы XVIII ст. на беларускіх землях (акрамя Вільні) дзейнічалі кляштары ды рэзыдэнцыі:

Кляштар брыгітак у Горадні
Кляштар францішканаў у Вільні

Таксама існавалі жаночыя кляштары:

Кляштар бэрнардынаў у Мазыры

Мэтаю заснаваньня кляштараў фундатары звычайна называлі місіянэрства; асаблівае становішча займалі езуіцкія ды піярскія калегіюмы, якія вырашалі адукацыйныя задачы. Пры шматлікіх калегіюмах працавалі невялікія шпіталі.

Клясычны тып кляштару выпрацаваны ордэнам бэнэдыктынаў. Гэта быў замкнёны ансамбль буды або памяшканьняў для жыцьця манаскае суполкі. Цэнтрам ансамблю быў касьцёл. Каля яго рабіліся абкружаныя крытаю галерэяю (клуатрам) чатырохкутны двор, сад. З усходу да клуатра далучалася заля капітула, з захаду — кельлі, або дарміторыюм. Насупраць касьцёла будавалі трапезную залю (рэфэкторыюм). Астатнія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гаспадарчыя пабудовы) разьмяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бэнэдыктынскі тып кляштару быў запазычаны большасьцю каталіцкіх ордэнаў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасьці.

Руіны францішканскага кляштару ў Ашмянах

Пераважная большасьць кляштараў зачыненая пасьля паўстаньняў 1830—31 гадоў і 1863—1864 гг. па абвінавачаньню ў нелаяльнасьці манахаў да уладаў. Апошнія кляштары дзейнічаюць у 1880—90-я. Іх жылыя будынкі найчасьцей прыстасоўвалі пад шпіталі, казармы, лякарні; іх касьцёлы ператвараліся ў парафіяльныя або перараблялі ў праваслаўныя храмы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кляштарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў