Скалістыя горы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Мапа разьмяшчэння Скалістых гор
Скалістыя горы ў Ваёмінгу

Скалі́стыя го́ры (па-ангельску: Rocky Mountains) — усходні ланцуг Кардыльераў, які расьцягнуўся на 4.800 км, ад ракі Ліард у Брытанскай Калюмбіі (Канада) да ракі Рыа Грандэ ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША).

Горы збудаваныя з асадкавых і вулканічных парод. На поўнач ад Скалістых гор разьмяшчаецца ўзвышша Елоўстоун, на ўсходзе - Вялікія Раўніны.

Найвышэйшая гара - гэта Маўнт Элберт (4.401 м), у штаце Каларада. Найвышэйшая гара ў канадскай частцы гор - Маўнт Робсан (3.954 м).

[рэдагаваць] Геаграфія і геалёгія

Некаторыя горы паўднёвай часткі ланцугу гор фарміраваліся пад час дакембрыя (3.980 млн – 600 млн гадоў таму), а больш маладыя ланцугі Скалістых гор сфарміраваліся ў крэйдавым пэрыядзе (140 млн – 60 млн гадоў таму). Скалістыя горы складаюцца з вулканічных і тэраморфных парод; больш маладая частка год (паўднёвая частка) - з асадкавых парод, вулканічныя горы якія фарміраваліся ў трэцічны пэрыяд (65 млн – 1,8 млн гадоў таму) разьмешчаны ў ланцугу гор Сан Хуан.

Лёдавы перыяд у Скалістых гарах цягнуўся ад эпохі плейстацэну (1,8 млн – 70 000 гадоў таму), да эпохі галацэну (11.000 гадоў таму). Мяжа абляднення ў апошні лёдавы перыяд праходзіла праз возера Бул, якое ўзьнікла 150.000 гадоў таму, і раёна Пінедал, які хутчэй за ўсё быў пакрыты лёдам аж да 15.000 – 20.000 гадоў таму. 90% Нацыянальнага парка Елоўстоўн было пакрыта лёдам пад час “малага абляднення”, якое доўжылася некалькі стагодзьдзяў ад 1560 да 1860 года.

Вада і лёд утварылі сённяшні выгляд Скалістых год. Ледавікі і сьнег сілкуюць рэкі і азёры Скалістых гор, забяспечваючы вадой ¼ паверхні ЗША. Рэкі, якія выплываюць са Скалістых гор, упадаюць у тры акіяны: Атлянтычны, Ціхі і Арктычны. Гэта рэкі:

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Скалістыя горысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады