Калумбія (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Глядзіце таксама: Калюмбія
Рака
Калумбія
Columbia
Калумбія
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 800 м
Вусьце Ціхі акіян
Краіны басэйну Канада, ЗША
Даўжыня 2000 км
Плошча басэйну 668217 км²
Месцазнаходжаньне
Калумбія на мапе

Калумбія (па-ангельску: Columbia River) — рака на Захадзе Паўночнай Амэрыкі, найбуйнейшая рака Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа ЗША. Даўжыня 2000 км, плошча басэйна 668 тыс. км².

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака бярэ пачатак у Канадзе зь невялікага возера Калумбія ў Скалістых гарах на вышыні каля 800 м. Амаль на ўсім працягу цячэ сярод гор, утвараючы парогі: першыя 400 км — на Паўночны -Захад, затым на Поўдзень: працякае праз вузкія, доўгія возера Апэрта-Ароў і Лоўэры-Ароў; у сярэднім цячэньні перасякае мяжу з ЗША і далей цячэ ў вузкіх глыбокіх каньёнах і цясьнінах па Калумбійскага плято; ніжэй упадзеньня найбуйнейшага левага прытоку — рака Снэйк паварочвае на Захад і, працякае праз Каскадныя горы, упадае ў Ціхі акіян, утвараючы эстуарый даўжынёй каля 50 км і шырынёй 5-10 км. Сярэдні расход вады ў г. Тыя-Далс у ніжнім цячэньні 5520 м²/сек.

Калумбія валодае вялізнымі гідраэнэргетычнымі рэсурсамі. У межах ЗША на ёй збудаваны плаціны з вадасховішчамі і найбуйнейшымі ГЭС. Рака выкарыстоўваецца таксама для арашэньня. Праект энэргетычнага, ірыгацыйнага і транспартнага выкарыстаньня Калумбіі прадугледжвае (па дамове паміж ЗША і Канадай) збудаваньне трох плацін з вадасховішчамі на верхнім, канадзкім участку Калумбіі і пабудову плаціны Лібі каля канадзкай мяжы.

Акіянскія караблі паднімаюцца па Калумбіі да гораду Портлэнд, найбуйнейшага марскога порта на Поўначы Ціхаакіянскага ўзьбярэжжы ЗША, разьмешчанага ў вусьце ракі Ўіламэт (левы прытоку Калумбіі). Рачныя судны паднімаюцца вышэй на 450 км дзякуючы каналам у абыход парогаў. У раёне верхняга цячэньня Калумбіі (у межах Канады) шырока разьвіты турызм; тут знаходзяцца нацыянальныя паркі Кутэнэй, Ёха, Глэйшэр, Маўнт-Рэвэлсток.

Рака названая ў гонар амэрыканскага карабля «Калумбія», на якім капітан Грэй з Бостана ў 1792 годзе ўпершыню ўвайшоў у ейнае вусьце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Калумбія (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў