Нэлсан (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Нэлсан
(па-ангельску: Nelson River)
Нэлсан
Карэннае насельніцтва на рацэ Нэлсан
Агульныя зьвесткі
Выток Вініпэг
Вусьце Гудзонаў заліў
Краіны басэйну Сьцяг Канады Канада,
Даўжыня 644 км
Сярэднегадавы сьцёк 2370 м3
Плошча басэйну 1093442 км2
Месцазнаходжаньне
Нэлсан на мапе
Басэйн ракі Нэлсан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нэлсан (па-ангельску: Nelson River) — рака ў Паўночнай Амэрыцы, датычыцца да басэйну Арктычнага акіяну. Працякае ў паўночным накірунку па тэрыторыі канадзкай правінцыі Манітоба ад возера Вініпэг да Гудзонава заліву. Побач з вусьцем знаходзіцца нацыянальны парк Вапуск.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Нелсан працякае па канадзкаму шчыту. Уздоўж ракі размешчаны азёры: Плэйгрын, Крос, Спліт.

Плошча басэйну 1093442 км².

Сьцёк ракі Нэлсан 2370 м³/с. Паўднёвая частка басэйну знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Супольна з рэкамі Боў і Саскачэван з яе прытокамі, Нэлсан ўтварае складаны ў навігацыі азёрна-рачны водны шлях, які цягнецца 2575 км ажно да Канадзкіх Скалістых гор. Рака мае парогі, але суднаходна на працягу 100 км. Нэлсан замярзае ў лістападзе, ускрываецца ў траўні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Нэлсан была адкрыта ў 1612 годзе пад час ангельскай арктычнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам сэра Томаса Батана, які зімаваў у яе вусьце. Батан назваў раку ў гонар свайго штурмана, які не перажыў зімоўкі.

Гаспадарчае выкарыстоўваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На раце пабудавана 13 гідраэлектрастанцый. У 240 км ад вытоку ракі размешчана ГЭС Кэлсі, якая забяспечвае электраэнэргіяй вытворчасьць, што здабывае нікель ў мястэчку Томсан. Нэлсан злучана з ракой Чэрчыл праз канал для павялічэньня аб’ёмаў выпрацоўкі.