Апалачы (горы)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Апалачы | |
Апалачы, Паўночная Караліна |
|
| Вышыня | 2037 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіны | ЗША, Канада |
| Найвышэйшы пункт | гара Мітчэл |
| Даўжыня | 2 600 км |
| Геаграфічныя каардынаты | 40°00′00″ пн. ш. 78°00′00″ з. д. / 40° пн. ш. 78° з. д.Каардынаты: 40°00′00″ пн. ш. 78°00′00″ з. д. / 40° пн. ш. 78° з. д. |
|
Апалачы на мапе ЗША
Апалачы
|
|
Апала́чы (па-ангельску: Appalachian Mountains) — горная сыстэма на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі, у ЗША і Канадзе. Даўжыня 2600 км. Паўночныя Апалачы (на поўнач ад рэкаў Мохак і Гудзон) — узгорыстае пласкагор'е з асобнымі масівамі вышынёй да 1916 м (гара Вашынгтон), маюць сьляды старажытнага зьледзяненьня. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, разьмежаваных шырокімі далінамі; да восевай зоны прылягаюць з усходу плято Підмант, з захаду — Апалацкае плято. Вышыня да 2037 м (гара Мітчэл). Сталае месца заляганьня каменнага вугля, нафты і газу, жалезных руд, тытану. Шырокалісьцевыя, іглічныя і зьмешаныя лясы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Апалачы (горы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |